Архіў

Андранiк Антанян. Братаў лiст

№ 2 (99) 2 лютага 1998 г.

Братаў лiст

 

Часам я забываюся пра факт iснаваньня паштовае скрынкi. Сыходзячы на працу, проста не гляджу ў той бок. На гэтай плянэце жыве надта мала людзей, якiм собiла б напiсаць мне пару старонак. Таму адзiн Бог ведае, колькi гэтая капэрта правалялася ў маёй паштовай скрынi. Фарбра на штэмпэлi размазаная цi то непагодаю, цi то гарбатаю з лiстаношаўскага кубка. Гэта лiст ад майго брата.

Ён маладзейшы за мяне на шэсьць гадоў. Лiставаньне наша iдзе млява. Дзясятак старонак, вырваных са школьнага сшытка за год — гэта ўжо добра. Лiст як лiст. Састарэлыя навiны з дому, пра вучобу, пасьпяхова перанесены грыпус, пра сабачку з вульгарнаю мянушкаю Бiм ды беспрасьветную мару паехаць у Чэхiю па «Аўдзi-80», i абавязковым рэфрэнам iдзе заклiк прыехаць да хаты. Адно разанула вока: «... бабе Машы спаўняецца, як i Кастрычнiцкай рэвалюцыi, 80 гадоў...» Падумаў, досьцiп такi. У нашай сям’i не было традыцыi весьцi адлiк часу ад гэтай даты. Але наступная старонка цалкам абвергла гэтую вэрсiю.

«Андранiк, у нас у Беларусi ўсё спакойна. Ня вер пагалоскам, што ў нас сiлаю насаджаецца дыктатура Лукашэнкi, а вер мне. Тут праводзяцца лекцыi й нiякага тэрарызму. А саджаюць членаў БНФ, за тое, што яны хулiганiлi ды шкодзiлi. Сёлета азьвярэлыя бэнэфоўцы пабiлi мiлiцыю й параскiдвалi мiлiцыйскiя машыны. Яны iмкнулiся парушыць парадак, але мiлiцыя не засталася ў баку. Яна зьбiла хулiганаў дубiнкамi й пасадзiла iх у турму. Страшна было глядзець, як азьвярэлыя бэнэфоўцы раскiдвалi дарагiя мiлiцэйскiя машыны (у майго брата, вiдаць, як у таго Казьлевiча з «Залатога цяляцi», аўтамабiльны пункцiк), i зьбiвалi мiлiцыю. А кiраўнiкi БэНэФэ, ратуючы сваю скуру, адмаўляюць вiну, абвяшчаюць галадоўкi й г.д. Гэта вельмi сумна! Лукашэнка гатовы мiрыцца з БэНэФэ, але не выходзiць. На гэтым тыднi ў маёй школе была лекцыя на тэму палiтыкi Лукашэнкi. Гэтая лекцыя нiкому не спадабалася. Я наогул ня слухаў i ўпотайкi спаў. А настаўнiкi пiльнавалi, каб вучнi слухалi лектара, але я аказаўся спрытнейшым. Я ведаю, навошта праводзiлася гэтая лекцыя! Яны (менавiта таямнiчыя «яны») адмыслова Гэта правялi, каб у будучынi Лукашэнка перамог на выбарах». А далей, як i нiчога такога, брацiк мой пiша пра першыя тамы «Беларускай энцыкляпэдыi», якiя набыла мне матка.

Пасьля прачытаньня ў маю галаву палезьлi пытаньнi. Навошта ён гэта напiсаў? З уласнае ахвоты, альбо паслухаўся якога добрага дзядзьку з пагонамi? Уплыў маiх заўсёды скептычна настроеных да палiтыкi бацькоў на такую хаду думак — малаверагодны. I тут яшчэ гэтая паранаiдальная прага стаць уладальнiкам патрыманай «Аўдзi-80». Паабяцалi заплацiць?..

Калi ён гэта напiсаў з уласнае ахвоты, то вочы яму не расплюшчыш нiякiмi кнiжкамi пра менскiя вёсны ды кiпучыя чэкiсцкiя работы. Дарослы чалавек. Ён ня будзе на iх сур’ёзна глядзець, як я ня здатны ўспрымаць патас «Советской Белоруссии». Тут трэба прыдумляць нешта iншае. Але хай тым займаюцца iдэолягi. Мне ж цяжка асэнсаваць, што малое, за якiм ты выносiў гаршчкi, мерз у чэргах па дзiцячае харчаваньне — выгадавалася на чалавека, зь якiм няма ахвоты спрачацца. Яшчэ я спрабаваў узгадаць, што штурхала мяне адказаць на мамiна прыцiшанае пытаньне: «Ты што хочаш — ровар цi брацiка?» — «Брацiка». Сёньня рацыянальнага тлумачэньня гэтаму ўчынку знайсьцi не магу, але й не шкадую. Бо ад маiх жаданьняў тады мала што залежала, як i мала што залежыць цяпер.

У блiзкiх сваякоў звычайна вельмi падобныя почыркi. Мы з братам не выключэньне. Чужы чалавек не адразу скажа, дзе маёю рукою пiсана, а дзе братавай.

Андранiк Антанян

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаецца кватэра з рэальна ўнікальным відам з ванны8

На МТЗ працуюць 142 замежнікі з Бурундзі, Конга, Камеруна, Малі і Нігерыі15

Зноў да +30. Надвор'е на выходныя3

«Я ўжо развітвалася з мужам, баялася больш не пабачыцца». У беларускі ў 26 гадоў здарыўся інсульт13

Гісторыка, які працаваў у ваенкамаце ў Мастах, асудзілі па цэлым пакеце палітычных артыкулаў3

Беларускі самалёт абстраляла расійская СПА, прыняўшы за ўкраінскі дрон? Не, гэта няпраўда2

Ратавальнікі расказалі пра наступствы моцнага ветру на Гомельшчыне

«Не хацелі пакутаваць з беларускімі картамі на Booking». А ў выніку ледзь не трапілі на 400 еўра5

Трамп заявіў, што выступіць з важнай заявай наконт Расіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць