Архіў

Адзiн дзень любовi (Адольф Гiтлер i Ева Браўн)

№ 02 (123) 1999 г.


 АДЗIН ДЗЕНЬ ЛЮБОВI

 

Сюжэт кiнааповесьцi «Мiстэрыя гары» — гэта кронiка аднаго дня з жыцьця Адольфа Гiтлера i Евы Браўн на дачы фюрэра ў Альпах позьняй вясной 1942 году. Аўтараў — Юрыя Арабава i Аляксандра Сакурава, займалi не ваенныя рэалii фатальнага для Нямеччыны году, якi закончыўся Сталiнградзкай бiтвай, але любоўная гiсторыя дваiх людзей. Дакладней, аднаго чалавека — Евы, бо да Адольфа слова «чалавек» дапасоўваецца зь вядомымi агаворкамi. Для хрысьцiянiна ў любовi, у ратаваньнi душы празь любоў заключаны вышэйшы сэнс жыцьця. Але цi можна празь любоў да пачвары выратаваць душу? Гэтае пытаньне займала аўтараў найболей. Ева Браўн, згодна з успамiнамi, была здольная самаахвярна любiць — i тым самым наканавала сабе безвыходнае iснаваньне. Таму адзiны герой гэтай гiсторыi — яна. Яна была крэпкай i ладнай жанчынай. Трыццацiгадовая круглатварая i румяная бляндынка з паўнаватымi, але трэнiраванымi нагамi, з пушком на верхняй губе, яна нагадвала вясковую дзяўчыну, якая сваiм здароўем i сiлай можа навучыць жыцьцю любога месьцiча...

 

Сцэна за сталом.

Фюрэр быў апрануты па-вечароваму — у фрак. Элегантны i сьвежы, ён быў падобны да пэрсанажа з моднага часопiса.

— Цудоўнае кiно, — падзялiўся Ёзаф уражаньнямi ад прагляду i нецярплiва падчапiў вiдэльцам салату.

— Жахлiвая лухта, — не згадзiўся зь iм фюрэр. — У жыцьцi ня бачыў больш ванiтнага вiдовiшча.

— Сапраўды, — прамармытаў Ёзаф, — нейкi сыры... недароблены твор.

— Калi яшчэ ехалi танкi... было ня так сумна. Але другое кiно... Гэта ж сьмецьце! Калi сцэнарыст ня можа цi ня хоча, калi апэратар б’е бiбiкi й сьвiшча, калi рэжысэр заняты самавыражэньнем, а ў гукаапэратара нiчога не чуваць, — дык скажыце, што нам рабiць з такiм кiно?

— Адправiць у Асьвенцiм, — адказала Ева, пазiраючы наiўнымi дзiцячымi вачыма.

— Куды? — не зразумеў фюрэр. — Асьве... дзе гэта?

— Нiдзе, — адказаў Марцiн. — Такой назвы няма.

— А калi няма, чаму яна кажа...

— Мала што можа сказаць жанчына, няхай нават чароўная, —керхануў Марцiн у кулак.

— Гэта слушна, — згадзiўся Адзi, усьмiхнуўшыся. — Дакладная заўвага. Калi, скажам, усе прыгажунi з карцiн старых майстроў пачнуць стракатаць, як сарокi, што тады будзе? Джаконда, напрыклад? Ад Леанарда проста не застанецца нiчога... Сядайце да стала, прашу вас...

Ён зрабiў шырокi жэст. Магда, як бывала i раней, села поруч зь iм, але Ева дэманстратыўна разьмясьцiлася побач з Марцiнам.

— Дазволiце мне паклапацiцца пра вас, партайгеносэ? — прасьпявала яна цiхенька. — Вось жа вы нейкi самотны...

— Чаму гэта? — спахапiўся Адзi.

— Я маю на ўвазе ў iнтэлектуальным сэнсе... У iнтэлектуальным! — растлумачыла сваю думку Ева.

— Вы калi-небудзь задавалi сабе пытаньне, чаму сярод фiнаў столькi вар’ятаў i чаму у чэхаў вусы заўсёды глядзяць унiз? — зьвярнуўся да ўсiх фюрэр.

Усе адмоўна захiталi галовамi, нiбы наперад адмаўлялiся абмяркоўваць такiя складаныя пытаньнi.

— А я задаваў, я задаваў... — прамармытаў фюрэр, i ў голасе ягоным пачуўся надрыў. — Начамi ня спаў ад гэтых пытаньняў, яшчэ ў юныя гады трапятаў, прадчуваючы адкрыцьцi... Гэтыя бяссонныя ночы дзiцячага шчасьця, гэтая сьвежасьць арганiзму, не абцяжаранага адказнасьцю за лёсы сьвету...

Фiны вар’яты ад таго, што ў iх увесь час зiма i паўночнае зьзяньне, — адсёк Адзi. — Усе паўночныя народы вар’яцеюць ад гэтага. Сьнег выпраменьвае тугу. Тугу...

Вочы ягоныя памутнелi. Усiм здалося, што ён зараз завые.

У чэхаў вусы растуць унiз ад таго, што яны паходзяць ад манголаў, — працягваў прамоўца. — Немцам пашанцавала, моцна пашанцавала. Паўночнае зьзяньне iх не кранула, а манголы прайшлi стараной. Цёплы клiмат быў калыскаю старажытных германцаў. Ён спрыяльны для бiялягiчных мутацыяў, ён вызваляе схаваныя сiлы ў чалавеку! Але любыя мутацыi — лухта, дзiцячая забава, калi няма руху... Няма пугi, якая прымушае народ рухацца! — i Адзi ўзмахнуў уяўнаю пугай. — Любы народ у сваiх нацыянальных межах падобны да стаячай вады. Ён загнiвае, пакрываецца бросьняй. Такой вады не пап’еш. Такой вадой ня ўмыесься. Нават човен засядзе... Толькi рух прымушае народ абмалоджвацца, вылучаць на перадавыя пазыцыi самых нахабных, дзёрзкiх i разумных! Ломка нацыянальных межаў падобная да веснавой паводкi. Рака разьлiваецца й цячэ, як ёй захочацца. Народы йдуць, самi ня ведаючы куды! Вада ачышчаецца й робiцца крынiчнай. Мэта гэтага руху няважная сама сабою, бо якая можа быць у руху мэта? Толькi сам рух!

Фюрэр перапынiўся, стамiўшыся ад свайго маналёгу.

— Пра што гэта я казаў? — спытаўся ён пасьля доўгае паўзы.

— Вы казалi пра народы, — падказаў Ёзаф, нечакана стаўшы сур’ёзным.

— Ня толькi. Я казаў пра вайну, — выдыхнуў Адзi. — I ня скардзiцеся адзiн адному пасьля гэтага, што вам няясныя яе мэты.

Недзе ў цемры завыў сабака...

Адзi ўвайшоў у спальню, запалiў лямпу на начным столiку i пачаў выварочваць сашчэпленыя ў далонях рукi. Ён усё яшчэ ня мог супакоiцца пасьля размовы, зь нечым спрачаўся. Раптам ён адчуў, што ў куце спальнi нехта хаваецца, ня зводзячы зь яго вачэй. Каб лепей разглядзець госьця, Адзi надзеў акуляры...

Гэта была Ева, якая, неяк дзiўна сьцяўшыся, трымала перад сабою ў выцягнутых руках пiсталет. Ягоная руля была скiраваная фюрэру проста ў сэрца.

Адзi зьняў акуляры, закусiў дужку краем роту... Задумаўся.

Рукi Евы дрыжэлi, пiсталет хадзiў зьнiзу ўверх, як патанок на хвалi.

— Бабуля Гiтлер, — раптам сказаў Адзi траскучым голасам. — Дзядуля Гiтлер... Тата Гiтлер, мама Гiтлер... — вусны ягоныя скрывiлiся ў грэблiвай усьмешцы. — Дачка Гiтлер, сынок Гiтлер... Сынуля!... I ўсе Гiтлеры! — горка дадаў ён. Цэлая сямейка Гiтлераў! Усе сьмярдзяць, храпуць, пярдзяць i рыгаюць, седзячы за адным сталом... Рыгаюць! — ягоная правая рука сьцiснулася ў кулак. — Стаяць у чэргах у прыбiральню. Чухаюцца. Калупаюцца ў зубах i ў носе! Спакою iм захацелася!? — страшна спытаўся ён. — Утулку!? Плюшавых крэслаў!? Сямейнага бульёну!? Сужэнскiх майткаў!? — плечы Евы перасмыкнулiся.

— Каб бюргер тлусьцеў i раскладаўся ад тлушчу, а ягоная палова брухацела штогод, як апошняя сука!?

Адзi заторгаўся. З роту ў яго паляцелi сьлiнi.

— Каб па вечарах усе пiлi гарбату, па нядзелях хадзiлi ў царкву; а потым смакталi пiва пад дрэвам i жэрлi сасiскi?! Сасiскi! — з агiдай выдыхнуў ён. — Каб кожныя чатыры гады яны выбiралi б сабе якога-небудзь жыдовiна сабе ў начальнiкi, а ён бы раскрадаў скарб! Напiваўся б у дым на дыпляматычных прыёмах! I заражаў бы сiфiлiсам iхных дачок! Сiфiлiсу?! Сiфiлiсу хочаце?!

Ён кiпеў, як вулькан.

— Ня будзе вам спакою! Ня будзе сямейнага бульёну! Ня будзе сужэнскiх майтак! I сiфiлiсу ня будзе! А будзе пуга! Вам, свалачам, будзе пуга! — Адзi зноў махаў сваёй уяўнай пугаю, i на сьцяне мiльгалi вялiзныя ценi. — Я ня дам вам спакою! Я буду хвастаць вас i хвастаць! Трыццаць гадоў! Сорак гадоў! Пакуль вы з быдла не ператворыцеся ў людзей...

I тут Ева ня вытрывала.

— А-а-а! — закрычала яна, i, замест таго, каб стрэлiць, кiнула ў фюрэра пiсталет.

Кiнула ўдала. Гiтлер упаў на дыван. Ева накiнулася на распластанае цела i ў запале пачала таптаць яго нагамi.

Адзi ўхiтрыўся ўсё ж высьлiзнуць з-пад ейных абцасаў, вывалiўся ў вакно, пабег па гаўбцы, кульгаючы. Крысы фрака нагадвалi крылы. Ева кiнулася сьледам за iм, схапiўшы ў рукi настольную лямпу.

На вулiцы сьвяцiў месяц. Вясёлыя зоркi мiгцелi ў густым паветры. Яна здагнала яго ў сваёй спальнi, звалiла на падлогу i ўселася на фюрэра, як на дзiкага жарабца.

Ён стагнаў пад цяжарам гэтага здаровага няўёмнага цела. Ева закацiла вочы i стала падобная на шалёную. Хутка i рэзка засовала клубамi. З вуснаў скацiлася доўгая сьлiна i ўпала на белую кашулю фюрэра. Ён хрыпеў i плакаў ад задавальненьня...

Паводле публiкацыi ў часопiсе «Огонёк» (Масква, 4 студзеня 1999 г.).


Каментары

Цяпер чытаюць

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні4

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

Фэйсбук-старонку Міколы Статкевіча прызналі «экстрэмісцкай»2

Берасцейка паляцела ў Кітай, каб яе трохгадовая дачка папрацавала мадэллю6

«Выпадак адзін на мільён». У Дняпры ў акно кватэры ўляцеў шахед, але не разарваўся1

У Малі паўстанцы-туарэгі ўзялі пад кантроль цэлы горад

Арнітолагі развянчалі стары як свет міф пра зязюль5

У Беластоку пройдзе прэзентацыя кнігі «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII стагоддзя і да нашага часу»1

Мелоні: Захад павінен патрабаваць крокі наперад ад Пуціна, а не ісці яму насустрач4

У Гродне знайшлі маленькую дзяўчынку, якая не ведае дзе жыве5

Падлеткам дазволілі працаваць трактарыстамі на вёсцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні4

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць