Архіў

Валерка Булгакаў. § 3. Пра гаспадарчую неабходнасьць і эканамічную мэтазгоднасьць. СЛОЎНІК ПАНЯЦЬЦЯЎ

№ 07 (128) 1999 г.


 

СЛОЎНІК ПАНЯЦЬЦЯЎ

§ 3. Пра гаспадарчую неабходнасьць і эканамічную мэтазгоднасьць.

Мы з маім знаёмым N любім пагодным дзяньком пахаджаць вакол нашага мікрараёну. Падчас гэткіх праходак мы вядзем зацікаўлены дыялёг. Убачыўшы нейкіх спрытных маладзёнаў у вялікім самаходзе маркі «Форд», мой спадарожнік са скрухай у голасе адзначае: «Ну, хіба яны разумнейшыя за мяне — дык чаму ж яны маюць машыну, а я не?» Пасьля невялікай паўзы мне даводзіцца неадкладна рэагаваць: «Відаць, тут загваздка не ў мазгох, а ў празе жыцьця — менавіта своеасаблівая вітальнасьць вызначае гэткую лінію іхных паводзінаў».

Беларусы ў сваёй масе неабыякава ставяцца да вырабаў-вынікаў індустрыйнай культуры. Ім падабаюцца буйнатанажныя аўтамабілі, іх вабяць коміны прадпрыемстваў агульнарэспубліканскага падпарадкаваньня і пахі вялікіх гарадоў. Новы час прыносіць новыя замілаваньні: рэдкі беларус устаіць перад вялікім патрыманым аўтамабілем нямецкай або японскай вытворчасьці.

Раскрыўшы якую-небудзь беларускую газэту, мы пабачым на яе старонках сымбалічнае адлюстраваньне гэтай неабыякавасьці. «Нарошчваць тэмпы вытворчасьці калійных угнаеньняў — надзённая патрэба сёньняшняга дня», «Пасьля непрацяглага спыненьня зноў запрацаваў канвэер МТЗ — флягману беларуска-расейскай інтэграцыі», «Дваццаць рабочых Менскага заводу колавых цягачоў за выпуск ня маючай у сусьветным маштабе аналягаў прадукцыі былі ўзнагароджаныя прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі», «Вырабы Жыткавіцкага маторабудаўнічага заводу карыстаюцца ўсё большым попытам».

Афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі па старой традыцыі бурна асьвятляюць падзеі, зьвязаныя з «народнай гаспадаркай», і традыцыйна змаўкаюць, калі гаворка заходзіць пра стан мовы і культуры тытульнай нацыі (паняцьце культуры ўсё часьцей асацыюецца ў іх з гастролямі заежджых расейскіх тэатральных трупаў). Сапраўды, чаго вартая гэтая мова перад абліччам нечуванага эканамічнага росту і аднаўленьня адзінай эканамічнай прасторы?

Гіпэртрафія індустрыі плянамерна насаджалася ў Беларусі — перадусім як эфэктыўны сродак русіфікацыі, прывязкі ўскраіны да цэнтру. Імпэрскія ідэолягі нэакаляніялізму ніколі не цураліся нігілісцкага душку. Для іх абароназдольнасьць «радзімы», яе «эканамічная бясьпека» заўсёды былі катэгорыямі найвышэйшымі, у параўнаньні зь якімі нейкая «ўскраінная» традыцыйная культура блякла й губляла хоць які сэнс і значэньне. Вірус гэтага імпэрскага нігілізму надзейна перахоўваецца людзьмі ў белых халатах ажно дагэтуль: беспамылковым сьведчаньнем гэтага зьяўляецца так і непераадоленая тэндэнцыя мысьліць у тэрмінах «гаспадарчай неабходнасьці» і «эканамічнай мэтазгоднасьці».

У чыіх інтарэсах захоўваць такі стан рэчаў — з аднаго боку, вульгарна абагаўляць буйную прамысловасьць, падпарадкаваную дзяржаве, бачачы ў ёй заруку будучай стабільнасьці, а з другога — брудна таптаць нагамі мову, нягледзячы на тое, што яна, у адрозьненьне ад прамысловасьці, зьяўляецца калектыўным творам дзясяткаў пакаленьняў беларусаў, думаецца, тлумачыць ня трэба.

Вось так і жывем: чужымі нацыянальнымі інтарэсамі.

Валерка Булгакаў


Каментары

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Кір Стармер пайшоў у адстаўку9

У Крыме на ўсё лета забаранілі прымаць групы дзяцей1

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай26

«30 тысяч ужо аддаў за арэнду». Праграміст усё палічыў і ўзяў іпатэку ў Вільні6

У Польшчы знайшлі GPS-перадатчык у вагоне, які ездзіў у Беларусь і Украіну1

Расійскія дроны атакавалі цывільныя судны ў Чорным моры: загінуў марак-егіпцянін2

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

Севярынец: Апоўначы здалося, што прыйшла смерць4

Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць