Архіў

Сяргей Балахонаў. Die modernen Sagen

№ 10 (131) 1999 г.


Die modernen Sagen

 

Порнакарткі з Капэнгагену

На сустрэчы выпускнікоў тэхнікуму гатэльнага бізнэсу ў Тагерзэе, у Нямеччыне адзін з колішніх спакурсьнікаў распавёў такую гісторыю: кумпанія зь дзесяцёх жанок, між якіх была й ягоная кабета, выправілася неяк на выходныя ў Капэнгаген. Тамака ўвечары яны наведалі якуюсь кавярню, дзе іх не абмінулі ўвагай некалькі мужчынаў, прапанаваўшы разам выпіць. Наступнай раніцай жанкі прачнуліся ў гатэлі, але ў іншых нумарах, чым мусілі б. Яны зьдзівіліся, аднак больш нічоганькі ня здолелі згадаць. Затым што нічога надалей ня здарылася, а з рэчаў нічога не прапала, жанкі паехалі дадому і забыліся на адбытае. Колькі ж тыдняў апасьля адзін з мужоў угледзеў сваю жоначку ў недвухсэнсоўнай паставе на бачынах дацкага порначасопісу. За далейшымі росшукамі высьветлілася, што ёсьць таксама порнакарткі й пазасталых жанок. Відавочна, што тым вечарам у Капэнгагене кабетам нештачкі падсыпалі ў пітво, каб тыя не змаглі нічога прыгадаць.

У Беларусі я чуў падобную балачку ў першай палове 90-х. У тым варыянце фігуравалі расейскія турысткі, што выехалі адпачыць у Латвію.

 

Небясьпечная Coca-Cola

Адзін навуковец хацеў давесьці небясьпечнасьць кока-колы. Для гэтага ён пакінуў на ноч у вядры з гэтым напоем здохлага пацука. Наступным раньнем ад жывёлы засталося адно толькі пара шматкоў скуры, косткі і крыху хваста. Рэшта была зьнішчана кісладзямі колы. Гэта распавёў мне адзін 15-гадовы вучань на школьнай урачыстасьці ўлетку.

Між некаторых іншых беларусаў існуе яшчэ перакананьне, што Coca-Cola мае пах клапоў, дзеля чаго яны асьцерагаюцца ўжываць гэтае пітво.

 

E-mail

Адна сужэнская пара зь нямецкага гарадка Нортгайму дужа злавала на п’янтосаў, якія, пакідаючы блізулеглую піўніцу, ці не штовечар цурболілі ў іхную паштовую скрыню. Як што ні муж, ні жонка ніводнага разу не змаглі застаць зламысьніка, яны вырашылі паказаць тому, дзе горкі перац расьце. Праз паштовую скрыню быў праведзены дрот, падлучаны да электрыкі. Вось жа акурат у першую ноч сужэнцы падхапіліся ад жудаснага ляманту, але так нічога й ня згледзілі. Той ночай паштовая скрыня была мокрай у апошні раз.

Пададзена з расповеду 24-гадовай студэнткі, жонкі таго мужчыны, што наладзіў электрычную пастку.

 

Сардэчна запрашаем у AIDS-клюб!

Калі ў нас неяк пайшлося пра AIDS, мой сябар, які акурат тады вярнуўся з адпачынку на Канарах, распавёў мне такую гісторыю: адзін знаёмец, што жыў на выспах, паведаміў яму, як нейкі малады гішпанец з Санта-Крус пазнаёміўся на курорце Пуэрта дэ ля Крус з адной турыстачкай, прабавіўшы зь ёю ноч. Назаўтрае, калі гішпанец прачнуўся ў зьнятым наконадні нумары, яе ўжо й сьлед прастыў. Пайшоўшы ў лазьніцу, каб узяць душ, ён прачытаў выведзены памадай на люстэрку сказ: «Сардэчна запрашаем у AIDS-клюб!» Праз два месяцы хлопец зрабіў тэст на AIDS, які даў станоўчы вынік.

Гэтая сучасная сага вядомая ў многіх краінах сьвету. У Беларусі бытуе прыблізна з канца 80-х, маючы размаітыя варыянты.

Сяргей Балахонаў


Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць