Архіў

Славамір Адамовіч. Бытавуха

№ 26 (147), 1999 г.


 

бытавуха

 

Славамір АДАМОВІЧ

Пазьняк і Фронт

 

Зянон крыўдуе, што распачаты ім рух за адраджэньне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасьці шырэе і выходзіць з-пад ягонага кантролю. На крыўду накладаецца страх за ўласнае жыцьцё, які разьвіўся ў ім не без дапамогі беларускіх спэцслужбаў (існуе вэрсія, што інфармацыя пра магчымыя ў 1996 г. арышт і нават ліквідацыю Пазьняка была ўкінутая якраз дзеля таго, каб прымусіць лідэра БНФ пакінуць Беларусь). Пасьля зьнікненьня Віньнікавай ды Захаранкі чакаць вяртаньня Пазьняка на Радзіму ўжо не выпадала. Хаця, што праўда, некаторыя чакалі. Чакалі, што прыедзе з 20 па 21 ліпеня. Потым — што зьявіцца на зьезьдзе БНФ, каб не дапусьціць расколу. Не зьявіўся. Не прыехаў ні легальна, ні падпольна. Ці не таму, што не шануюць яго болей за колішнія «маральныя перамогі»? Ці не таму, што страшна за сёньняшнія паразы?

 

Супраць Багушэвіча

«Дык што, вы ўступілі ў Саюз Пісьменьнікаў, каб мы ня ўмёрлі?» — замест «Дабрыдзень!» задала мне пытаньне намесьнік старшыні Саюзу Пісьменьнікаў Беларусі Вольга Іпатава, калі а пятай увечары я зайшоў на пасяджэньне творчага аб’яднаньня «Літаратар». У выніку кароткай размовы мне стала вядома, што спн. Вольга за крэсла намесьніка не трымаецца і ў любы момант можа пакінуць пасаду, а вось калі я і далей буду крытыкаваць СП, дык на месца старшыні прыйдзе расейскамоўны Эдуард Скобелеў, і тады беларушчына ў пісьменьніцкім саюзе сапраўды лясьне.

 

Алярм у КГБ

Крыніца, вартая даверу, паведамляе, што спэцслужбы рэжыму актывізавалі агентурную работу зь недзяржаўнай прэсай. Напрыклад, супрацоўнікам адной расейскамоўнай газэты гэбісты настойліва прапануюць супрацоўніцтва наступным чынам: мы, спэцслужбы, перадаем вам, журналістам, канфідэнцыйную інфармацыю, а вы даводзіце яе да вашага чытача. Некаторыя палітычныя аналітыкі тлумачаць новую хвалю КГБ-актыўнасьці тым фактам, што дзяржбясьпека пачала калоцца на тых, хто гатовы «мачыць нацменаў», і тых, хто ў патрэбны момант падтрымае ўрад нацыянальнага выратаваньня. Адным словам, пасьля 20 ліпеня трывога сьпее і ў падразьдзяленьнях дзяржбясьпекі. Што, як ня дзіўна, супакойвае.


Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда11

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам два чалавекі разбіліся на дэльтаплане2

Сабчак і былы кіраўнік RT Красоўскі падчас інтэрв’ю каталіся ў аўтазаку па Маскве. «Спыніце, б**. Я што, у закладніках?»8

Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе»4

Мадзьяр анансаваў увядзенне абмежаванняў на тэрміны займання пасады прэм'ера Венгрыі6

На Піншчыне пілот пасадзіў самалёт на лёд з рыбакамі3

«Я па-ранейшаму кладуся ў ложак са сваім мужам». Маргарыта Сіманьян трымае прах Тыграна Кеасаяна на тумбачцы каля ложка14

Расіянка апублікавала ў Threads рэцэпт «самых смачных» беларускіх дранікаў. Беларусы ў шоку12

Польская падатковая інспекцыя накіравала беларусу ліст на мінскі адрас11

Супрацоўнік БНБК на вачах у Лукашэнкі пакаштаваў корм для рыбы, каб выратаваць рэпутацыю прадпрыемства ВІДЭА12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда11

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць