Архіў

Андрэй Скурко. “Готыка”

№ 34 (155), 13 — 19 сьнежня 1999 г.


менскія нетры

“Готыка”

 

Нягледзячы на ўсе разбурэньні, у глыбінях Менску захаваліся яшчэ таямнічыя, амаль сярэднявечныя кварталы, прасякнутыя духам даўніны. Калі пайсьці па вуліцы Кастрычніцкай, ужо за віна-гарэлачным заводам “Крышталь” трапляеш у гэткага кшталту рамантычныя мясьціны: абадраныя чырвона-цагляныя сьцены, маладыя (і ня дужа) дрэўцы на дахах, цёмныя ваканіцы, сяк-так зацыраваныя дошкамі ды бляхай (шкло вылецела яшчэ пад час налётаў авіяцыі ў 44-м). І хоць гэта ніякая не старажытная фартэцыя, а ўсяго толькі закінутыя будынкі нейкага былога гіганту індустрыі, аднак ад іх патыхае такой змрочнай готыкай!.. Выдатна ўпісваецца ў архітэктурны кантэкст вуліцы і Менскі станкабудаўнічы завод, што месьціцца паблізу — толькі цэлыя шыбы да бюст Ільліча ля варотаў вылучаюць яго сярод навакольных руінаў. Складаецца ўражаньне, што літара “с” дададзеная да назвы гэтага заводу толькі для кансьпірацыі, і што гатовая прадукцыя час ад часу выяжджае цераз прахадную й кіруецца “на месца дысьлякацыі”. Пра гэта, прынамсі, сьведчыць стан дарогі. Пад час таяньня сьнегу, калі ўсе няроўнасьці паверхні вул.Кастрычніцкай ператвараюцца ў глыбокія калюгі, трэба быць асабліва пільным — каб ня трапіць пад халодны душ, які можа зрабіць вам любая сустрэчная машына. Што праўда, цяпер тут няма амаль ніякага руху — чыгуначны пераезд, што злучаў вуліцу Кастрычніцкую з Партызанскім праспэктам, закрылі на рамонт, ператварыўшы яе тым самым у тупік з аднайменнай назвай. Магчыма, гэта было зроблена спэцыяльна — такія месцы можна выкарыстоўваць з большай эканамічнай выгадай, скажам, для ажыўленьня турыстычнага бізнэсу: рамантыкаў, «завернутых» на фэнтэзі, сярод багатых эўрапейцаў хапае.

Андрэй Скурко


Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў7

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Былы кіраўнік Салігорска, які ледзь уратаваўся ад турмы, робіць кар'еру ў сістэме Мінгарвыканкама2

Арына Сабаленка расказала, якая акторка магла б сыграць яе ў кіно14

Аўташколы могуць чакаць змены1

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску12

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі13

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў7

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць