Архіў

Зьміцер Бартосік. Інцыдэнт дваравога маштабу

№ 4 (161), 24 — 31 студзеня 2000 г.


 

выхад у горад

Інцыдэнт дваравога маштабу

 

Першае, што кідаецца мне ў вочы штораніцы за сьняданкавым сталом — гэта белая трансфарматарная будка, разьмешчаная якраз насупраць маіх вокнаў. Белая сьцяна сама прасілася, каб на ёй нешта намалявалі. І вось месяц таму ў самым версе гэтага «аркуша», на вышыні ў тры мэтры зьявіліся тры няроўныя чорныя літары: РНЕ. «Русское Национальное Единство», значыць. Раніца майго дому, такім чынам, стала пачынацца зь міжвольнага чытаньня нясьвежай навіны аб тым, «хто ў доме гаспадар». Замазаць непрыстойныя тры літары самому, мне чамусьці ў галаву не прыходзіла. І вось...

Тыдзень таму, зірнуўшы ў вакно, я ўбачыў на знаёмай сьцяне наступную карціну. «РНЕ» засталося на месцы. Але надпіс пашырыўся істотным удакладненьнем «— ЛОХІ». Крыху ніжэй, ледзь не на паўсьцяны красаваўся чырвоны васьміканцовы крыж у коле й грунтоўна выпісанае слова «КРАЙ». Побач таксама была эмблема «Белага легіёну» і заклік «Далучайся да нас». Кантактныя тэлефоны й пэйджэры былі пазначаныя тамсама. Завяршалася кампазыцыя прыгожа вымаляваным беларускім сьцягам. Для чужых літараў і словаў месца не засталося.

Мой двор далёка не элітны. З бабулькамі на ўслончыках, з алкашамі пад «грыбочкамі» ды з малалетнімі гітарнымі віртуозамі па альтанках. Але азвацца лохамі не рызыкне ніхто. А пасьля гэтай «палітінфармацыі» на сьцяне тым болей. А можа хто-небудзь з маладзёнаў набярэ пазначаныя нумары? Каб стаць «каралямі» ня толькі свайго двара, але й свайго краю. Прынамсі, мне глядзець раніцай у вакно стала больш прыемна.

Зьміцер Бартосік


Каментары

Цяпер чытаюць

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха1

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Усе навіны →
Усе навіны

Марока збіраюцца злучыць з Іспаніяй і Партугаліяй двума падводнымі тунэлямі3

«Не для простых смяротных». Беларусы шакаваныя цаной вады ў рэстаране13

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Робертам Фіцам6

Украіна абвясціла рэжым цішыні з 0:00 6 мая4

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу5

У цэнтры Ляйпцыга машына на хуткасці ўляцела ў натоўп пешаходаў1

Трамп прыгразіў уладам Ірана знішчэннем, калі Тэгеран атакуе амерыканскія караблі1

Фіца сустрэнецца ў Маскве з Пуціным, але на парад не пойдзе1

У Расіі аб'явілі перамір'е на 8 і 9 мая і пагражаюць ударыць па цэнтры Кіева4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха1

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць