Архіў

Алег Гардзіенка. Паўстанец

№ 12 (169), 20 — 26 сакавіка 2000 г.


 

Паўстанец

У «Анталёгію ўчынку»

 

Лявон Плятэр нарадзіўся 15 лютага 1836 году ў Латгальшчыне — гістарычных Інфлянтах — пад Краслаўкай, у шляхецкай сям’і Юзафа і Антаніны Плятэраў. Вучыўся ў хаце, потым у гімназіях Рыгі і Мітавы. Бацька заўчасу памёр, таму юнаку прыйшлося кінуць вучобу і асесьці ў бацькавым маёнтку Казанаве.

Надышоў 1863 год. Паўстала суседняя Літва, паўстаньне мусіла перакінуцца і на Інфлянты. Плятэр прагнуў змагацца за паняволеную бацькаўшчыну. За кароткі час ён сфармаваў з паплечнікаў невялікі загон і далучыўся са сваімі хлапцамі да аддзелаў Жыгімонта Буйніцкага.

Паўстанцам бракавала зброі і грошай, безь якіх посьпех паўстаньня быў немагчымы. 23 красавіка 1863 г. атрад Буйніцкага напаў на абоз расейскага войска, які кіраваўся са зброяй у Дзьвінск. Здабытае сканфіскавалі, а каб унікнуць пагоні і рэпрэсіяў, атрад падзяліўся на некалькі частак і расьсеяўся ў дзьвінскіх лясах.

Плятэр вёў сваю групу да Дзьвіны, хацеў пераправіцца на левы бок ракі і пайсьці з атрадам у Літву, дзе паўстаньне было больш моцнае. Але літаральна на наступны дзень атрад Плятэра высачылі сяляне-стараверы і паведамілі пра яго акупацыйным войскам.

Бой. Параза.

Плятэру ўдалося зьбегчы, але 26 красавіка на чыгуначнай станцыі Дубна яго схапілі і кінулі ў Дзьвінскі астрог.

Буйніцкі быў жанаты і меў дзяцей. Плятэр, у адрозьненьне ад Буйніцкага, ня меў блізкіх. І Плятэр вырашыў выратаваць сябра. Лявон ня ведаў, што Буйніцкаму ўдалося пазьбегнуць арышту і ўцячы за мяжу.

Плятэр узяў усю адказнасьць за напад на расейскі абоз на сябе. Ён «прызнаўся» на сьледзтве, што менавіта ён камандаваў нападам.

Кат паўстаньня Міхаіл Мураўёў канчаткова вырашыў лёс Плятэра, літасьціва пагадзіўшыся замяніць шыбеніцу расстрэлам. 9 чэрвеня 1863 г. у бастыёне нумар тры Дзьвінскай крэпасьці прысуд быў выкананы. Было Плятэру 27 гадоў.

Ягонае імя не забылі і перадавалі з вуснаў у вусны, як імя сапраўднага героя. 9 чэрвеня 1923 году ў Дынабургу-Дзьвінску-Даўгаўпілсе, на сумна вядомым бастыёне нумар тры была ўрачыста адчыненая шыльдачка з надпісам: «Герою Лявону Плятэру, арганізатару паўстаньня на Інфлянтах».

Алег Гардзіенка


Каментары

Цяпер чытаюць

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Усе навіны →
Усе навіны

Львоўскі: У Беларусі нацыянальнае свята — гэта рыцарскія турніры, у Расіі — сарафаны і карагоды24

Гол Іллі Шкурына трапіў у афіцыйны акаўнт УЕФА6

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых3

У Пампеях аднавілі роспіс скляпенняў, якіх не існуе ўжо два тысячагоддзі1

Мігранты, што прарваліся з Марока ў Іспанію, пацягнуліся назад9

Інфанціна адступіў: план частковай прыватызацыі чэмпіянатаў свету па футболе адкліканы3

У Брэсце сутыкнуліся матацыкл і мапед: загінулі тры чалавекі

Як зрабіць дрон амаль нябачным? Навукоўцы прапанавалі нечакана простае рашэнне9

Прарыў мараканцаў у Сеуту: што гэта было? Ці магла гэта быць тонкая помста Вашынгтона Мадрыду? І ці адаб’ецца на легалізацыі беларусаў?20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць