Архіў

Навіны

№ 17 (174), 24 — 30 красавіка 2000 г.


 Навіны

 

Музыкантаў

16-гадовы мянчук Аляксандар Музыкантаў стаўся абсалютным пераможцам Міжнароднага конкурсу піяністаў «Менск-2000». Наймаладзейшы з удзельнікаў конкурсу, Аляксандар атрымаў Першую прэмію, а таксама Прыз глядацкіх сымпатыяў і Прыз за лепшае выкананьне твораў беларускіх кампазытараў. Паводле сябра журы, амэрыканскага піяніста зь пінскімі каранямі Дэніэла Полака, Аляксандар Музыкантаў — гэта «бліскучы музыка міжнароднага маштабу». Фірма «Каўчэг» ужо выпусьціла кампакт-дыск з запісамі лепшых выканаўцаў фартэп’яннай музыкі, што бралі ўдзел у конкурсе. Наступны фэстываль пройдзе ў Менску праз чатыры гады.

 

Ермаловіч пра Багушэвіча

«Наша мова для нас сьвятая, бо яна нам ад Бога даная» — так называецца прысьвечаная Багушэвічу выстава ў Музэі Янкі Купалы. Сярод экспанатаў — запісы славутага гісторыка Міколы Ермаловіча, які яшчэ ў 50-я гады зьбіраў успаміны старых сялянаў пра Багушэвіча ў ягоных родных мясьцінах.

 

Gay-Pride-2000

У верасьні ў Менску адбудзецца Другі фэстываль культуры і мастацтва сэксуальных мяншыняў «Гей-прайд-2000». У межах фэстывалю пройдуць фотавыставы Алены Адамчык і Аркадзя Бірылкі, паказы фільмаў, канфэрэнцыя журналістаў і выдаўцоў гей-прэсы Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Прыедзе і тэатральны гурт з Галяндыі, усе удзельнікі якога інфікаваныя AIDSам.

Юрась Барысевіч

 

Паэзія Берасьцейшчыны

Пабачыў сьвет паэтычны альманах «Дзядзінец. Паэзія Берасьцейшчыны». Кніга важкая — 380 старонак. У ёй зьмешчаныя вершы 53 аўтараў: ад Міколы Купрэева да Міколы Папекі. Укладальнікі ня сталі «сартаваць» паэтаў вобласьці па цэхах і эстэтычных школах, але вызначылі часавыя межы — у альманах патрапілі паэты 60—90-х гадоў.

Алесь Аркуш

 

Ален вярнуўся

На мінулым тыдні з Амэрыкі вярнуўся наваполацкі поп-сьпявак Ален. Хадзілі чуткі, што Ален зьехаў назаўжды. Аказваецца, не. Ален прабыў у ЗША амаль паўгоду. Кажа, жыў у Нью-Ёрку, працаваў, каб крыху зарабіць грошай, даў чатыры канцэрты для беларускай дыяспары, удзельнічаў у вашынгтонскіх акцыях пратэсту беларусаў. У бліжэйшых плянах — выдаць свой зборнік песень, падрыхтаваны яшчэ да ад’езду.

Васіль Кроква

 

Крыж Анісы Полацкага

Зьдзіўляе наваполацкі вэтэран рок-сцэны Аніса (Сяргей Анішчанка). Нядаўна ён абвесьціў, што ўсьлед за Міколам Кузьмічом вырашыў вырабіць дакладную копію крыжа Эўфрасіньні Полацкай. Праўда, золата, каштоўныя камяні і жэмчуг Аніса замяніў медзьдзю, шклом і таннымі пацеркамі. Вядома, ня будзе ў Анісавым крыжы і сьвятых мошчаў. Майстар-музыка ўжо зрабіў пярэднюю плоскасьць крыжа. А ўзяўся ён за гэтую карпатлівую працу дзеля таго, каб дапамагчы аднавіць на наваполацкай сцэне пастаноўку п’есы пра сьвятую заступніцу. «Мой Крыж надасьць спэктаклю іншае гучаньне», — кажа былы рокер.

В.К.


Каментары

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму нават маладым не варта бегчы за аўтобусам, што ад’язджае2

Палешукі зрабілі плыт з каністраў і паплылі, потым плыт пачаў тануць1

Хто выступіць на «Славянскім базары» і колькі каштуюць квіткі3

Касмічны карабель «Арыён» дасягнуў зоны гравітацыйнага ўплыву Месяца3

Лукашэнка папрасіў АДКБ быць «вельмі акуратнай і карэктнай» у працы з Арменіяй3

Забіты кіраўнік выведкі КВІР — адна з самых уплывовых постацяў сілавога блока Ірана8

Пакістан падрыхтаваў план спынення вайны паміж ЗША і Іранам, які прадугледжвае адкрыццё Армузскага праліва4

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць