Архіў

Пазытывы

№ 29 (186), 17 — 24 ліпеня 2000 г.


 

пазытывы

БЕЛАРУС І КНІГА

 

Сьціплыя статыстычныя разьлікі сьведчаць, што існуе прыкладна 9.000.000 пісьменных беларусаў, зь якіх умее чытаць па свойму ня меньш за 6.000.000. Тэарэтычна на сьвеце можа быць да 2.000.000 прыватных беларускіх бібліятэк (калі лічыць бібліятэкай нават 1 кніжку).

Ёсьць гэтаксама некалькі пытаньняў, на якія варта шукаць адказу сёньня ўсім чытачам “Нашай Нівы”:

- які адсотак беларусаў ня мае ў гаспадарцы ніводнай кнігі на роднай мове і чаму?

- куды дзяюцца выдадзеныя кнігі і каму яны патрэбныя?

Напрыклад, творы К.Маркса ў перакладзе на беларускую мову выдаваліся неаднаразова агульным накладам 350.000, Ф.Энгельса – 250.000, У.Леніна – 5.000.000, І.Сталіна – 8.000.000 асобнікаў. Тое самае адбывалася з матэрыяламі парцейных зьездаў і да т.п. лухтой. Кожная сям’я павінна зараз мець тузін камуністычных кніжак. Ня мае…

Пра іншыя жанры няма чаго й казаць, бо пасьля ўзьяднаньня большасьці нацыі ў адной дзяржаве суадносіны накладаў беларускага і расейскага няўхільна мяняюцца ў горшы бок, і гэта добра відаць на малюнку.

Тое самае адбываецца і з колькасьцю найменьняў. Да вайны выдавалася найменьняў кніг па-расейску ўдвая больш, чым па-нашаму, а па вайне сярэднія суадносіны беларускіх да расейскіх – 1/7. Калі ж паглядзець суадносіны па ўмоўных друкарскіх аркушах, дык наогул - 1/9. Тым часам агульны наклад усіх выдадзеных кніг вырас з саракавога году больш як ў шэсьць разоў.

У сярэднім за год выдавалася нашай мовай 380 найменьняў кніжак таўшчынёй каля 200 старонак і накладам 7000 асобнікаў кожная. Гэта значыць, на сям’ю прыпадала штогод па 1,3 новых беларускіх кніжкі, а з улікам вышэйзгаданых і іншых перавыданьняў – 0,37.

Зразумела, што выдаюцца ня спрэс шэдэўры. Таму, каб сабраць сто лепшых кніг стагодзьдзя, сярэдняй беларускай сям’і ста гадоў ня хопіць.

Такімі тэмпамі можа жыць толькі нацыя, якая глядзіць ў бясконцы Сусьвет нібы на другі бераг ракі.


Каментары

Цяпер чытаюць

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска з картай паляка выйшла замуж за літоўца і збіралася пераехаць да яго, але ёй забаранілі ўезд у Літву21

Львоўскі: У Беларусі нацыянальнае свята — гэта рыцарскія турніры, у Расіі — сарафаны і карагоды25

Гол Іллі Шкурына трапіў у афіцыйны акаўнт УЕФА6

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых3

У Пампеях аднавілі роспіс скляпенняў, якіх не існуе ўжо два тысячагоддзі1

Мігранты, што прарваліся з Марока ў Іспанію, пацягнуліся назад9

Інфанціна адступіў: план частковай прыватызацыі чэмпіянатаў свету па футболе адкліканы3

У Брэсце сутыкнуліся матацыкл і мапед: загінулі тры чалавекі

Як зрабіць дрон амаль нябачным? Навукоўцы прапанавалі нечакана простае рашэнне9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць