Архіў

Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

№ 35 (192), 28 жніўня — 4 верасьня 2000 г.


 

Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

 

Л.Геніюш. Выбраныя творы / Укладаньне, прадмова й камэнтар М.Скоблы. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2000. — 616 с.: іл. (8). — Наклад 5000 ас.

Упершыню ў Беларусі і наагул у сьвеце у гэткім ахопе, без цэнзурных выпраўленьняў і скаротаў, выходзіць збор твораў Ларысы Геніюш (13-я кніга «Залатое бібліятэкі Беларусі»): вершы, паэмы, лісты і, вядома ж, дакумэнтальная аповесьць «Споведзь». Мноства твораў друкуецца ўпершыню паводле гэткіх выданьняў як «Раніца» й «Новая дарога», а гэтаксама кніг, што ў розны час пабачылі сьвет у Празе, Лёндане й Беластоку. Зважаючы на забарону вывучэньня твораў Л.Геніюш у беларускіх школах, праўдападобна, што на распаўсюд кнігі празь дзяржаўныя кнігарні можа быць таксама накладзеная забарона, таму пасьпяшайцеся заказаць кнігу ў выдавецтве. Цана — блізка 1500 рублёў.

М.Улашчык. Мэмуары й дзёньнікі як крыніцы з гісторыі Беларусі: З рукапіснае спадчыны / Укладаньне: Я.Кісялёвай і В.Скалабана; Рэдакцыйная калегія: Н.Дзятчык ды інш. -- Менск: Пейто, 2000. -- 86 с. -- Наклад 150 ас. ISBN 985-6024-27-7

Кніга зьмяшчае няскончаную, захаваную ў рукапісе, працу Мікалая Ўлашчыка «Мэмуары й дзёньнікі як крыніцы з гісторыі Беларусі», што мае шмат цікавых зьвестак з штодзённага жыцьця Беларусі розных часоў. Адмысловае ўвагі варты ўспаміны Эдварда Вайніловіча, які належаў да «крэсовае плыні» ў беларускім грамадзка-палітычным жыцьці пачатку ХХ ст. Ягоныя запісы раскрываюць перад чытачом дагэтуль малавядомыя старонкі польскага руху на нашых землях, што меў ня меншую ролю й значэньне ў станаўленьні беларускае дзяржаўнасьці новага часу, як дзейнасьць уласна беларускіх нацыянальных арганізацыяў. Эдвард Вайніловіч больш вядомы як фундатар менскага касьцёлу сьвятых Сымона й Алены, гэтта ж ён паўстае ў абліччы палітыка.

Эпоха: Беларускі часапіс. Ліпень 2000 г. -- Менск, 2000. -- 86 с., іл.

Гэты нумар (звычайна нецікавага часапісу, што займаецца перадрукам тэкстаў пераважна з польскіх выданьняў) адметны артыкулам Алены Стралковай зь дзіўным назовам «Зжыраючая пустата. Фальшывыя героі Беларусі», дзе газэта «Наша Ніва» выстаўляецца як выданьне беларускіх ультра-правых, што «даказваецца» вырванымі з кантэксту цытатамі й малюнкамі матар’ялаў нашае газэты за 1998--99 г. Гэты тэкст — своеасаблівая сатысфакцыя сп-ні рэдактаркі «Эпохі» за крытычную рэцэнзію на гэты часапіс Анатоля Прасаловіча ў «НН» (13 сьнежня 1999 г.).

М.Ботвинник. Памятники геноцида евреев Беларуси. — Менск: Беларуская навука, 2000. — 326 с.: табл. — Наклад 1100 ас. ISBN 985-08-0416-5

Пад аднэю вокладкаю сабраны зьвесткі пра помнікі ахвярам генацыду жыдоў Беларусі ў часе апошняй нямецкай акупацыі.

Агляд падрыхтаваў Віктар Мухін


Каментары

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Аплявуха ва ўрадавым самалёце. Што магло выклікаць гнеў Брыжыт Макрон?4

21‑гадовага хлопца затрымалі за дыскусійныя каментарыі пра Другую сусветную вайну19

У ЗША аўтарку дзіцячай кнігі пра пераадоленне гора прысудзілі да пажыццёвага тэрміну за забойства мужа3

Як майстар-самавучка з Баранавічаў з дапамогай малатка стварае карціны на шкле1

На хутары ў Беларусі жыве дзік, які абажае «Снікерс»3

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт13

Махляры прыдумалі новую салідную арганізацыю, ад імя якой могуць тэлефанаваць6

Арыштаваны былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Ярмак14

У Беларусі прапануюць дзікую паслугу — пахаваць жыўцом у лесе. Колькі каштуе?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць