Архіў

Падзеі псыхалягічнага значэньня

№ 40 (197), 2 — 9 кастрычніка 2000 г.


 

Падзеі псыхалягічнага значэньня

На працэсе над камунізмам з абвінаваўчым заключэньнем выступіў беларускі пракурор

 

На мінулым тыдні ў Вільні адбыліся дзьве значныя падзеі: суд над злачынствамі камунізму і канфэрэнцыя беларускіх і літоўскіх палітыкаў аб разьвіцьці парлямэнтарызму ў Беларусі. На канфэрэнцыі выступілі старшыня Сойму Літвы В.Ландсбэргіс, старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі С.Шарэцкі, а таксама А.Лябедзька, В.Вячорка, З.Пазьняк, М.Пастухоў, С.Шушкевіч і прызначаны Вярхоўным Саветам генпракурор Беларусі Р.Пракаповіч. Мы папрасілі пракамэнтараваць гэтыя падзеі сп.Шарэцкага і Пазьняка.

 

На пытаньне, што адметнага было на канфэрэнцыі, сп.Шарэцкі сказаў:

— Тое, што трэба крымінальную ўладу на Беларусі, а дакладней, рэжым, які лічыць сябе ўладай – адхіліць. Гэта было і ў маім выступе, і ў выступе Зянона Станіслававіча, і ў выступе Генэральнага пракурора Пракаповіча.

 

— Што робіць Вярхоўны Савет, каб паспрыяць аб’яднаньню апазыцыі?

— А хіба апазыцыя разьяднаная? Гэта журналісты лічаць, што апазыцыя разьяднаная, няхай яны і змагаюцца за аб’яднаньне. Насамрэч апазыцыя не разьяднаная. Ёсьць Каардынацыйная Рада, якая абгрунтоўвае ўсе галоўныя крокі апазыцыі. А калі там нехта пайшоў на выбары – дык ён проста ня быў у апазыцыі, ён быў прысланы ў апазыцыю, каб бунтаваць. Гэта вы лічыце Міколу Статкевіча адным зь лідэраў апазыцыі, я яго такім не лічыў ніколі. Сёньня такое надвор’е добрае – навошта пра яго гаварыць.

 

Зянон Пазьняк, старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскае Партыі БНФ, адзначыў:

— Прагучала істотнае: выбары, хутчэй за ўсё, прызнаныя ня будуць, і пасьля гэтага Лукашэнка павінен будзе пакінуць сваю пасаду. Бо ён ніхто, ён нелегітымны. І ўлада павінна быць перададзена Вярхоўнаму Савету, які правядзе законныя выбары.

 

— Які ў такім выпадку будзе мэханізм перадачы ўлады?

— Грамадзкі міжнародны ціск. Сам факт непрызнаньня выбараў мае вялікае псыхалягічнае значэньне. І таму пастаноўка пытаньня аб тым, што Лукашэнка павінен пакінуць уладу пасьля непрызнаньня выбараў, — гэта факт і псыхалягічнага значэньня, і палітычнага. Гэта вельмі істотна і рэальна. Якраз гэта было абгрунтавана ў выступах Генэральнага пракурора, сп.Шарэцкага і маім.

 

— Як, на ваш погляд, ідзе суд над камунізмам, ініцыяваны ў Вільні?

— Я лічу, што гэта вельмі сур’ёзная падзея. Трыбунал працягвае дзейнічаць: на пачатку верасьня было паседжаньне, дзе Генэральны пракурор Беларусі сп.Пракаповіч выступіў з абвінаваўчым заключэньнем. Я яго чытаў: гэта вельмі грунтоўны дакумэнт. У ім расейскаму камунізму прад’яўлена абвінавачаньне па ўсіх злачынствах, зьдзейсьненых ім у Беларусі. Выстаўлены рахунак за паўтара мільёна забітых беларусаў, абгрунтаваны архіўнымі зьвесткамі. Гэта аснова для працэсу, які, я ў гэтым не сумняваюся, прывядзе да другога Нюрнбэргу.

Гутарыў Андрусь Белавокі


Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

У Варшаве затрымалі ўкраінца, які злавіў легендарнага сома, які 20 гадоў плаваў у гэтым возеры22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць