Архіў

Сяргей Балахонаў. З унутраных войскаў

№ 50 (207), 11 — 18 сьнежня 2000 г.


 З унутраных войскаў

 

Прыяжджай, мама!

Аднаго хлопца, які толькі-толькі пайшоў у армію, служба добра дадзела, нібыта сапраўднага “дзеда”, для якога час цягнецца марудней, чым для “духа”. Малы, аднак, ня быў яшчэ нават “духам”, а адно “запахам” і знаходзіўся да прысягі ў каранціне, засвойваючы курс маладога байца. Яго прыгнятала ўсё – ад ранішняга крыку днявальнага “Рота, пад’ём!” да сьцёбак сяржантаў-“чарапоў” ды ўбогай ежы, ад якой пушыла вантробы ды пачыналася пякотка. За гэты час салдацік вельмі палюбіў сваю маму, палічыўшы свае паводзіны на цывільлі за няслушныя. І як неймаверна радаснага сьвята ён чакаў дня прысягі, на якую, ён ведаў, зьяжджаюцца бацькі, блізкія і сябры маладых жаўнераў. Але надзея на прыезд матулі была вельмі кволая. Тады хлопец узяў аркуш паперы і напісаў маці ліст, у якім, між іншага, было такое: “Мілая мама, прыяжджай абавязкова ка мне на прысягу, бо есьлі ты не прыедзеш, мяне назаўтра адправяць ваяваць у Чачэнію…” Ліст з такой “навіною” да мамы не дайшоў, патрапіўшы ў рукі адмысловага аддзелу, які не бязь сьмеху раскручваў малога наконт інфармацыі, выкладзенай у лісьце. А мама да салдаціка прыехала…

 

Пацешнік

У сяржанцкай вучэбцы быў адзін курсанцік, якому ня надта было каму пісаць лісты, хаця й карцела, калі ўсе навокал пісалі. Аднойчы ён наважыўся-такі ўзяцца за асадку і кавалак паперы, каб адпісаць сваёй знаёмай ці сяброўцы (ён і сам дакладна ня ведаў, хто тая дзеўчына для яго). Урачыста хлопец вывеў амаль прыгожым почыркам: “Прывітаньне!”. Аднак, паставіўшы клічнік, ён раптам сьцяміў, што страціў усялякую ахвоту да ліставаньня. Апісваць цяжкасьці курсанцкай службы яму не хацелася дый не маглося. Пакруціўшы паперчыну, хлопец уклаў яе ў капэрту ды адправіў на адрас той дзяўчыны. Гэткая “апэрацыя” здалася яму дужа пацешнай. Адрасатка добра ацаніла армейскі гумар і прыслала адказ: “Дзякуй!”

 

Фотка

Адзін малец, перапоўнены рамантычнымі ілюзіямі, пайшоўшы ў войска, часта прыгадваў сваю дзяўчыну. Яна бачылася яму белым анёлкам на тле сінюткага неба, якое пахла мігдаламі. Ён рашуча спрачаўся зь іншымі салдатамі, ад якіх толькі і чуваць было: усе бабы — курвы. “Можа, вашы і курвы, але толькі не мая ластаўка лёгкакрылая”. Неяк, пішучы сваёй птушачцы ліст, ён папрасіў яе: “Мілая, прышлі мне, калі ласка, тваю фотку. Мне так хочацца бачыць тое, чаго я ня бачу цяпер, зайздросьцячы тым, хто мае такую мажлівасьць, таечка”. На ягоную просьбу любанька выслала фатаграфію сваёй похвы. На адваротным баку стаяў надпіс: “Служы й не тужы!”

 

Жартачкі

Два даўнія сябры ліставаліся паўтара года, пакуль адзін зь іх служыў у войску. Вярнуўшыся на цывільле, той не застаў дружбака ўдома, бо яго, як і належала, ужо пасьпелі ня толькі прызваць, але і забраць у дэсант. Ліставаньне ўзнавілася. “Дзембель”, вырашыўшы трохі пасьмяхарыць, на ўсіх капэртах падпісваўся жаночымі імёнамі. Ён ведаў, што лісты ад дзяўчат ускрываюцца адмысловым чынам: надрываецца куточак капэрты, капэрта надзімаецца, кладзецца на шыю “духа”, і “чэрап” ці “дзед” хлопае па ёй далоньню. Калі хлапок з гэтага атрымаецца гучны, значыць, дзяўчына, што піша, сапраўды кахае свайго салдата. Маладому жаўнеру вельмі не падабалася лішні раз атрымліваць па шыі, але ён ня вельмі крыўдаваў на свайго “дзембельнутага” сябра, якому, бывала, лісты ўскрывалі й гумовай дубінкай, як у спэцназе.

Сяргей Балахонаў


Каментары

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы9

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША знік генерал, які кіраваў сакрэтнымі праграмамі Пентагона4

Пад Мінскам мужчына выратаваў казулю, якая апынулася ў ледзяной вадзе ВІДЭА2

Дзіцячая пісьменніца Надзея Ясмінска ў рэанімацыі3

Затрымалі жонку жыхара Слоніма, які скардзіўся на ціск з боку сілавікоў6

Чаму каты заўсёды прызямляюцца на лапы? Навукоўцы знайшлі аргументаваны адказ2

Айцішнік з Гродна выставіў у рэзюмэ на сайце вакансій рэцэпт пельменяў. І прайшоў сумоўе4

У Беларусі здымаюць з продажу некаторыя алкагольныя напоі2

Выйшаў на свабоду палітвязень Аляксей Кубракоў. Сілавікі назвалі яго «кур’ерам Байсола»

Расія папярэджвала Алі Хаменеі пра ўдар, але той нібыта абраў пакутніцкую смерць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы9

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць