Архіў

www.Домаш.by

№ 23 (232), 4 чэрвеня 2001 г.


 www.Домаш.by

Вандруючы па беларускіх ваколіцах усясьветнага Cеціва, я пабачыў немалых памераў рэкляму. На ёй чырвоным па белым мігцеў адрас www.domash.by, і вершнік Пагоні імкнуў некуды за межы экрану. Праз імгненьне мяне вітаў засяроджаны погляд праз акуляры.

 

Сацыёлягі ды кампутаршчыкі кажуць, што Сецівам карыстаецца 1% беларусаў. 100 тысячаў чалавек, значыць, могуць наведаць перадвыбарны сайт Сямёна Домаша.

На цёмна-сінім тле ўверсе – “тры буслы”, “таварны знак” Домаша. Побач пажаданьне ад кандыдата: “Шчасьця і дабрабыту майму народу!”. Над ім – здымкі таго самага народу: пэнсіянэры, малады мужчына ды кабета, дзіця.

У разьдзеле “біяграфія” – зьвесткі пра Домаша, аздобленыя парай эпітэтаў, кшталту “кіраўнік дзяржаўнага маштабу”. Асабістае інфармацыі замала. Толькі й напісана, што кандыдат “рэгулярна займаецца... атлетычнай гімнастыкай, любіць фільмы ў камэдыйным жанры, мастацкую, гістарычную і навукова-папулярную літаратуру”. Можна задаць кандыдату пытаньне праз “зваротную сувязь”, але давядзецца крыху пачакаць – месцы для адказу на апошнія пытаньні (“Як Вы падвысіце заробкі дзіцячых спартовых трэнэраў?” або “Як Вы й Ваша каманда зможаце дайсьцi да простых людзей без шырокага выхаду на тэлебачаньне i СМI?”) пакуль сьвецяцца белымі плямамі.

Разьдзел “фотаальбом” прыемна ўражвае тым, што палітычныя фота пачынаюцца толькі з другой старонкі. На першай — здымкі зь дзецьмі, жонкай, роднымі. А вось знакамітага “дому Домаша” там няма.

Апытаньне ў разьдзеле “Vox populi” прысьвечанае выбару адзінага кандыдата. Домаш на сёньняшні момант сабраў больш за 70% галасоў наведнікаў сайту, за ім ідзе Чыгір (17%), Ганчарык, Калякін ды Казлоўскі маюць па 2–3%. Прагаласавала толькі каля сотні наведнікаў. Апытаньне абароненае ад “накрутак” – з аднаго кампутара нельга галасаваць больш за два разы.

Сайт Домаша імгненна падскочыў на першыя пазыцыі ў беларускіх рэйтынгах Інтэрнэт-рэсурсаў. Калі перадвыбарная кампанія Домаша гэтаксама энэргічна пяройдзе зь віртуальнасьці ў рэальнасьць, будзе шанец атрымаць рэальнага, а не віртуальнага прэзыдэнта.

Алесь Кудрыцкі


Каментары

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»44

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Браты-славяне прадалі Пятрухіну машыну за $1350. Аказалася, абсалютнае ламачча41

Пальчыс пра Латыпава: Ён у вельмі дрэнным стане, суіцыдальныя думкі, 1,5 года адзіночкі4

На мінскім пераходзе заўважылі дзіўную кнопку «для баскетбалістаў». Вось што гэта аказалася2

У Брэсцкім раёне на будаўнікоў упала пліта

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»44

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць