Архіў

Сяргей Паўлоўскі. Менск будуецца: куды і навошта?

№ 23 (232), 4 чэрвеня 2001 г.


 Менск будуецца: куды і навошта?

Сяргей Паўлоўскі

 

Пачатак першага лета новага тысячагодзьдзя. Пачатак вандровак і працяг пазнаньня свайго краю. «Хай жа ўсе, усе, хто можа, возьмуць свой кіёк дарожны», як пісаў Багушэвіч. Мы, віленчукі, выправіліся ў першае сёлета падарожжа ў сталіцу Беларусі. Сачыць, як зьмяняецца наш край.

 

Пад’яжджаем да сталіцы з боку Ракава. Вуліца Прытыцкага. Першае візуальнае ўражаньне ад Менску — у горадзе разгорнутае шырокамаштабнае будаўніцтва. Шэрыя мурашнікі тутэйшых мікрараёнаў разрастаюцца ва ўсе бакі. Нічога архітэктурна адметнага — бэтон і бэтон. Што да астатняга — псыхалягічнага і культурнага кантэксту гэтых зьменаў менскага краявіду, дык тут адназначнай высновы ня зробіш.

Вынік гэтага будаўніцтва — рост папулярнасьці ўладаў перад выбарамі. «Што б вы ні казалі пра Лукашэнку, але паглядзіце, як пры ім усё будуецца,» — чуеш у Менску ад выпадковых суразмоўцаў.

Натуральна, добра, калі хоць нехта атрымае кватэру. Сям’я ня будзе туляцца па інтэрнатах ці ў прыжывалах. Але ж савецкі досьвед падказвае: колькі ні будуй, а такім вось спосабам жыльлёвай праблемы ня вырашыш. Усё ж такі ня ў колькасьці справа.

Ёсьць у гэтым расьсяленьні народу ў дваццаціпавярховыя блёкі і псыхалягічная загана, бо ўяўляеш сабе жыцьцё ў гэткім мурашніку, у бэтонным катуху.

Мне прыгадаўся візыт да аднаго старога пісьменьніка. У такім самым блёчна-бэтонным доме на якім сёмым паверсе. У пісьменьніка ўсё пэрсанальнае — і кабінэт зь бібліятэкай, і кампутар, і сам ягоны арыгінальны лад жыцьця. І толькі кватэра не пэрсанальная. Не ўспрымаецца, як пэрсанальная. Гэткі моцны кантраст адчуваеш, калі пераступаеш праз калюгі ў пад’езьдзе з абшарпанымі і сьпісанымі сьценамі, калі ўяўляеш, як ён, хай сабе і за дзьвярыма, але ўсё адно — пасярод ГЭТАГА — піша ў цішы ночы, слухаючы, як за адной сьцяной мужык выхоўвае жонку да самага сьвітанку, а за другой сьцяной з раніцы самотнік-бацька падымае ў школу дзяцей. Чамусьці абавязкова раве і абавязкова матам. За трэцяй сьцяной — гулянка з музыкай. Зрэшты, можа, для літаратара гэта якраз і матэрыял — падслуханыя шчыраваньні суседзяў... Скуль, так бы мовіць, вы чэрпаеце вашы гісторыі і вобразы? Слухаю сьцены...

Вось пра што думаеш, пакуль за акном аўтобуса плывуць гэтыя мурашнікі зь яшчэ незашклёнымі вокнамі. Многа. Сапраўды вельмі шмат. Сапраўды ўражвае.

Думаецца яшчэ, што менавіта ў гэтых безаблічных мікрараёнах найболей прагнецца Беларусі прыгожай. Сёньняшнія лукашэнкаўскія новабудоўлі ў Менску таксама стануць ускоснай падставаю, каб новыя пакаленьні захацелі Беларусі прыгожай.

Размах менскае разбудовы нельга ацэньваць адназначна. У культурным кантэксьце — гэта безумоўна зьява не станоўчая. Менск і без таго ненатуральна, неадпаведна свайму культурна-гістарычнаму патэнцыялу разбудаваны. Ужо цяпер можна разглядаць розныя варыянты пэрспэктывы гэтых мурашнікаў у будучай незалежнай Беларусі. Альбо яны будуць зносіцца, адслужыўшы адведзены ім тэрмін, як гэта робіцца ў Амэрыцы. Альбо будуць нейкім чынам аздабляцца і пераафармляцца дзеля эстэтызацыі выгляду — так, як гэта практыкуецца ў Эўропе. Што да сацыяльнага фактару, дык няма сумневу, што ў новых капіталістычных умовах, якія некалі запануюць і ў Менску, гадоў празь дзесяць, раптам высьветліцца, што жыльля ў беларускай сталіцы набудавана так шмат, што столькі яго папросту непатрэбна. Пры росьце запатрабаваньняў на асобнае і камфортнае жытло цяперашнія панэльныя джунглі напаўінтэрнацкага кшталту могуць аказацца незапатрабаванымі.


Каментары

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай

Усе навіны →
Усе навіны

У аўторак у Дзяржынску прайшлі затрыманні і ператрусы1

Расійскае грамадства хоча вайны, паказваюць апытанні22

Выставілі на продаж будаўнічы рынак «Уручча»

Новыя стаўкі падаткаў у 2025 годзе. Колькі і за што давядзецца плаціць?1

Ілан Маск выказаў падтрымку «Альтэрнатыве для Германіі»11

Новы міністр культуры адказаў, ці гатовы даць другі шанец рэжысёру Андрэю Курэйчыку і ці прыме Купалаўскі Зою Белахвосцік18

«Тармазі, тармазі, б****!» З'явілася відэа пра расцягнутыя на дарозе на мяжы Расіі і Беларусі шыпы4

З'явіліся фатаграфіі замежных пасольстваў пасля ўдару па Кіеве11

ЗША патрацілі $30 мільёнаў на абслугоўванне арыштаванай яхты расійскага алігарха Керымава. У ёй памянялі нават ёршыкі ў прыбіральні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай

Галоўнае
Усе навіны →