Архіў

Прэзыдэнцкая праверка

№ 23 (232), 4 чэрвеня 2001 г.


 Прэзыдэнцкая праверка

Кожны, хто студэнтам жыў у інтэрнаце, памятае разнастайныя праверкі – пажарнікі, ад якіх трэба хаваць пад сеньнік электраплітку, калярыфэр і кіпяцільнік, зроблены зь дзьвюх лёзаў для галеньня; санэпідэмстанцыя, што дасьледавала сьметніцу на прадмет наяўнасьці ў ёй таго, што там павінна быць; намесьнік дырэктара студгарадка, якога выводзілі з раўнавагі акуратна раскіданыя па стале й крыху прыпарушаныя пылам газэты; опэратрад, у функцыі якога ўваходзіла праверка аўсвайсаў і дэпартацыя нелегальных імігрантаў за межы інтэрнату (а ў выпадку супраціўленьня апошніх – у бліжэйшы апорны пункт міліцыі); камэндант, які зь першага погляду беспамылкова вызначаў наяўнасьць і колькасьць алькаголю ў крыві й памяшканьні...

Апошні ажыцьцяўляў таксама й сякі-такі дагляд за маральным абліччам падуладнага яму насельніцтва, які, што праўда, абмяжоўваўся пасіўным назіраньнем за тым, хто, дзе, калі, каму, з кім і ці многа. Гэта рабілася з чыста чалавечай цікаўнасьці: матэрыяльна адказнаму камэнданту начхаць на духоўныя якасьці студэнтаў – абы ложкі цэлыя былі.

Такая недаравальная абыякавасьць нэгатыўна адбівалася на эфэктыўнасьці навучальнага працэсу і падрывала дысцыпліну. Нарэшце, гэта зразумелі ў недасяжна высокіх адміністрацыйных колах. Нічым іншым правядзеньне адмысловай сынкрэтычнай прэзыдэнцкай праверкі, якая нядаўна тайфунам праляцелася па менскіх інтэрнатах, вытлумачыць нельга. Акрамя ўсіх пералічаных у першым абзацы функцыяў, правяральшчыкі выконвалі яшчэ й ролю паліцыі нораваў. Засьпеўшы ў дзявочым (мужчынскім) пакоі асобу супрацьлеглага полу, рэвізоры распачыналі дэталёвы допыт: хто, адкуль, зь якой мэтай, як часта, ці надоўга і г.д. Сутыкненьне з праявамі палігаміі й камуністычнае роўнасьці ў полавых узаемаадносінах дзейнічала на правяральшчыкаў як reset на кампутар, пакідаючы глыбокія шнары на іхнай псыхіцы...

Шчэ з часоў таварыша маўзэра нашыя ўлады папросту шалелі ад думкі, што ў жыцьці простага грамадзяніна ёсьць непадкантрольныя, асабістыя сфэры, у якіх ён ня шрубік, не 1/10000000 частка насельніцтва; у якіх ён вольны дзейнічаць так, як яму заманецца, бо няма дэкрэтаў, якія б забаранялі сяброўства, каханьне, творчасьць, сьмех. Дзяржава, згубіўшыся ў часе, прагне любові, яна імкнецца дасягнуць такой сытуацыі, пры якой любоў да яе была б адзінай магчымай праявай гэтага пачуцьця. Аднак, моцы стае толькі на гэткія праверкі.

...Нядаўна ў трамваі пабачыў аб’яву: фірма прапануе ўтрымальнікам хатніх жывёлаў пазбыцца пэрыядычнага галаўнога болю, зьвязанага з добраўпарадкаваньнем “незаплянаваных нашчадкаў” іхных улюбёнцаў. Шляхам “нескладанай хірургічнай апэрацыі” браты нашыя меншыя увогуле пазбаўляюцца дзетанараджальнае функцыі. Прычым стэрылізацыя, нібыта, дабратворна ўплывае на здароўе, працягласьць жыцьця і характар... Добра, што чыноўнікі з адміністрацыі прэзыдэнта ды розныя іншыя правяральшчыкі ў трамваях ня езьдзяць.

Васіль


Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую14

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Усе навіны →
Усе навіны

«Яндэкс Ежа» ў Беларусі раз на тыдзень будзе дастаўляць заказы задарма2

Каля плошчы Бангалор у Мінску легкавік трапіў пад дарожны каток ФОТА2

Міністр Жук у сваім выступе на калегіі Мінінфарма пераходзіў з рускай мовы на беларускую15

У гэтым годзе чакаюць супер Эль-Ніньё — рэкордную гарачыню4

У ЗША думаюць, як бы прыпыніць членства Іспаніі ў НАТА10

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго14

«Калі мы робім тое, што хоча адна краіна, а не тое, што хочуць 26 — гэта не зусім дэмакратыя». Кая Калас раскрытыкавала сістэму галасавання ў ЕС4

У Мінску адкрылі сезон фантанаў ФОТЫ

У Мінску прадаюць грыбы па 675 рублёў за кілаграм2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую14

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць