Архіў

Ліст ў рэдакцыю

№ 26 (235), 25 чэрвеня 2001 г.


 Ліст ў рэдакцыю

Дзякуем Пазьняку – галасуем за Домаша

Ці не зьдзівіла спадарства апэратыўнасьць, зь якой быў зарэгістраваны ў якасьці кандыдата Зянон Пазьняк?

 

На маю думку, гэты кандыдат патрэбны ўладам, каб растрэсьці галасы.

На выбарах 94-га Кебіч набраў 17,83%, Пазьняк 12,82, а Шушкевіч – 9,91%. Пазьняк меў магчымасьць пераарыентаваць сваіх прыхільнікаў, сказаць ім: “Я здымаю сваю кандыдатуру. Хто за мяне – галасуйце за Шушкевіча”. Такім чынам, кандыдат ад дэмакратычных сілаў мог мець 22,35%. Быў бы пераможаны Кебіч, і другі тур галасаваньня не ператварыўся б у пустую фармальнасьць.

Ці мог “пераарыентаваць” сваіх прыхільнікаў Шушкевіч? Я асабіста ведаў некалькі ягоных выбарцаў. Яны не прагаласавалі б за Пазьняка ні пры якіх абставінах. Нацыянальная ідэя ім абыякавая, а Пазьняка ўжо ў той час размалявалі як экстрэміста, прыхільніка скрайніх поглядаў. Гэтым людзям падавай адно стабільнасьць і рост грашовых даходаў. Найлепш гэта мог забясьпечыць Шушкевіч, дык за Шушкевіча яны й прагаласавалі. Цяпер яны становяцца электаратам Домаша. Такім чынам, мы мусім пераканаць Зянона Станіслававіча адмовіцца ад прэтэнзіяў на “трон”, хоць бы ў гэтую кампанію. Ён, мабыць, думае, што хлусьню аб ім шыюць такімі белымі ніткамі, так тапорна, што ніхто ўжо й ня верыць? Не, ёсьць у нас такое “балота”, якое праглыне ўсякую нажыўку. Такія гатовыя прагаласаваць “за Сашу”, таму што “большэ нікаво нет”.

Так што адна кандыдатура для другога туру, на жаль, вядомая. Але важна, каб хоць гэтым разам на другі тур прайшоў дэмакратычны кандыдат. Тады ня будзе “80%”, а па тэлевізары некаторыя ў першы раз пабачаць, што ў краіне ёсьць не адзін палітык... Ужо ў 94-м дэмакратычны электарат склаў 23%, можна прадбачыць, што цяпер будзе больш. Але ўсе гэтыя галасы павінны быць аддадзеныя аднаму кандыдату, іначай на другі тур пройдзе “нью-Кебіч” — Натальля Машэрава, — яна здольная набраць, пры падтрымцы ўладаў, свае 17%.

Амбіцыі ж Зянона Пазьняка як духоўнага лідэра нацыі могуць быць рэалізаваныя ў нейкі іншы спосаб. Перш за ўсё, ён зможа адкрыта жыць на Радзіме і адстойваць сваю пазыцыю цалкам легальна. Мы мусім падзякаваць гэтаму сьветламу чалавеку за ўсё тое магчымае й немагчымае, што ён зрабіў для Бацькаўшчыны, але... прагаласаваць 9 верасьня за Домаша.

Аляксандар Урбановіч, Гомель


Каментары

Цяпер чытаюць

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным15

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі палохаюць, што атрымалі доступ да ўнутранай базы медыя «Мост». А што насамрэч?15

Кацярына Андрэева вяртаецца ў журналістыку і анансавала ў хуткім часе першае відэаінтэрв’ю2

«Таксіст высадзіў з-за таго, што я змяніла спосаб аплаты». Транспартная інспекцыя паставіла кропку ў канфлікце4

За палітыку асудзілі маладога валожынскага фермера2

У Мінску зноў выстраілася вялікая чарга

«Упершыню за гады ў зале няма рускіх» — Туск тонка пакпіў з Орбана4

Дзяржава прапануе, каб маці Ксюшы з СМА перавяла сабраныя $1,8 мільёна ў Дом дзіцяці. Валанцёры супраць24

Інфаркт, цяжкі стан. З'явіліся звесткі пра зняволенага каталіцкага святара Парахневіча і яго абвінавачванне

Наста Кудасава: Недзе гадоў у 15 адправіла вершы ў «Нашу Ніву», у далёкі Менск, у якім нават ніколі не была

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным15

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць