Архіў

Камэнтары

№ 29 (238), 16 ліпеня 2001 г.


 Камэнтары

 

Васіль Лявонаў пра Жодзінскую турму: “Я прайшоў чатыры турмы, пазнаёміўся з чатырма цытадэлямі. Спробы псыхалягічнага ціску былі толькі ў Жодзіне. Што датычыць аховы, я не магу сказаць, што нехта, апроч жодзінскіх, спрабаваў парушыць закон і нешта зрабіць мне наўмысна”.

 

Аляксей Шыдлоўскі пра Жодзінскую турму: “Такім самым рыкам было зробленае афіцыйнае паведамленьне: “Вы прыбылі ў Жодзінскі цэнтрал “Чорны Бусел”. Тут вы ня людзі, і мы зробім усё, каб вы адчулі гэта. Без каманды — не паварочваць нават галавы, рухацца толькі бегам з закладзенымі за сьпіну рукамі, трымаць адлегласьць два мэтры адзін ад аднаго. Калі да вас зьвяртаюцца — адказваць цалкам прозьвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэньня, бацькоў, жонак, артыкулы, паводле якіх утрымліваецеся пад вартай. Папярэджваю — за запінку будзем біць, за размовы паміж сабою — будзем біць. Калі хто задумае спрачацца, жывым да камэры ня дойдзе! Пачалі!..

Калі дайшла чарга да Вадзіма Лабковіча, начальнік зьмены паведаміў:

— Увага! Сёньня на этапе бээнэфаўцы, аматары ірваць сьцягі. Пастаўцеся да іх з усёй увагай, калі ласка!

Далей я пачуў, як Вадзіма колькі разоў ударылі (чуваць было, як ён упаў)…

Мяне выклікалі сярод апошніх. Перш чым назваць свае дадзеныя, я паведаміў, што я на галадоўцы. Міліцыянт счырванеў і двойчы ўдарыў мяне ў грудзі. Я ўтрымаўся на нагах і паспрабаваў быў без запінкі назваць свае дадзеныя, але на артыкулах Крымінальнага кодэксу мяне замкнула. З усіх бакоў пасыпаліся ўдары кулакамі, так што я ўпаў…

— Дык што, сьцягі любіш? Ану, хлопцы, намалюйце яму на сьпіне сьцяг!

...Пасьля гэтай “вандроўкі” на сьпіне сапраўды ўтварыўся бел-чырвона-белы сьцяг, які назаўтра зьмяніў чырвоную паласу на сіне-чорную”.

Аляксей Шыдлоўскі тлумачыць гэта тым, што беларускі Асьвенцім знаходзіцца ў заштатным гарадку, і ўсё, што там адбываецца, не трапляе да ведама грамадзкасьці. Так было. Але сёньня паведамленьні стуль трапляюць у СМІ. Ёсьць выпадкі, калі затрыманыя і скіраваныя туды да высьвятленьня людзі выходзілі інвалідамі.

 

Камэнтар праваабаронцы

Фармальна – усё законна

Шчукін асуджаны на тры месяцы арышту не па адміністрацыйным артыкуле, а па крымінальным — хуліганства. Арышт на тры месяцы — гэта не адміністрацыйнае, а крымінальнае пакараньне. Новае крымінальнае заканадаўства Беларусі патрабуе, каб такі арышт зьняволеныя адбывалі ў арыштанцкіх дамах, але такіх установаў у Беларусі не існуе (не пабудавалі яшчэ), таму ўтрыманьне такіх асуджаных у сьледчых ізалятарах зьяўляецца агульнай практыкай. Парушэньнем зьяўляецца таксама ўтрыманьне асуджаных па правілах ізалятару, але гэта таксама зьяўляецца агульнай практыкай.

Перавод Шчукіна ў Жодзіна пагаршае ўмовы ягонага ўтрыманьня, але рэч у тым, што Валадарка ў Менску перапоўненая. У Беларусі СІЗА маюць адзіны статус і ня маюць градацыі па рэжымах. Таму перавод выкананы фармальна законна.

Юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” Андрэй Казакевіч, т.(017) 231-08-44


Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?8

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне быццам нас*алі ў кубак, а потым затушылі туды недакуркі»: расіянка раскрытыкавала мінскі аэрапорт22

Каля Кангрэса ЗША паставілі статую Трампа ў абдымках Эпштэйна на носе «Тытаніка»4

У інтэрнэце папрасілі дапамогі французскай кавярні ў Мінску — у выніку раскупілі ўсё, нават круасаны па 8,5 рублёў4

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка13

Лукашэнка пахваліў Трампа і параіў адпусціць Мадура3

Трамп паабяцаў моцныя ўдары па Іране на наступным тыдні

Лукашэнка заявіў, што ўкраінскі беспілотнік упаў у раку і параніў жанчыну7

«Бяру ўсё, што па зніжках». Беларуская пенсіянерка распавяла, што можа сабе дазволіць у эміграцыі ў Варшаве8

Алана Гебрэмарыям расказала, чым будзе адрознівацца новае аб’яднанне палітзняволеных жанчын10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?8

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць