Архіў

Сяргей Мікулевіч. Эўрапейскі Картаген

№ 32 (241), 6 жніўня 2001 г.


 Эўрапейскі Картаген

Каралявец-Калінінград-Кёнігсбэрг і ягоная будучыня

Каралявец адметны ў шэрагу гарадоў-прывідаў, зьнішчаных заваёўнікамі дарэшты: ён руйнаваўся не з налёту, не пад гарачую руку, а мэтадычна — нібыта хтосьці ставіў пачварны экспэрымэнт. І насамрэч, пасьля вайны саветы атрымалі ўнікальную магчымасьць папросту ў лябараторных умовах праверыць слушнасьць і трываласьць сваёй ідэалёгіі.

Узяць нямецкі горад, пераназваць у гонар сталінскага блазна, расстраляць танкамі каралеўскі замак, зрабіць там месца актыўнага – зь півам у цэляфанавых пакетах – адпачынку гараджанаў, наставіць вакол бэтонных каробак, засяліць прыбышамі – таксама адарванымі ад родных мясьцінаў. Ці народзіцца ў такіх умовах доўгачаканы савецкі чалавек? Аднак, не заладзілася. Грае ўсё-ткі нейкую ролю энергэтыка места: сёньня заставацца расейцамі там хоча хіба начальства (дый тое згодна са службовымі абавязкамі), рэшта дрэнна сабе ўяўляе, кім жадае быць і ў якой краіне жыць...

Жорсткасьць, зь якой заваёўнікі зьнішчалі нават саму памяць пра “ўпартыя” гарады, заўжды выклікала адваротнае: спаленая Троя, пахаваная ў пясках Нінэвія, дашчэнту разбураны Картаген учэпіста сядзелі ў памяці нашчадкаў. Што характэрна — нашчадкаў тых самых заваёўнікаў. І прыходзіў час, калі ўдзельнікі “гераічных падзеяў” збольшага паміралі, рэаліі, якімі можна было б абгрунтаваць палітычную неабходнасьць або рэвалюцыйную мэтазгоднасьць зьдзейсьненага, адыходзілі ў нябыт, і тлумачэньняў кшталту “яны былі ворагамі” й “ды мы за вас сваю кроў...” ўжо не ставала, каб заглушыць у сабе пачуцьцё віны перад ненароджанымі насельнікамі зьнішчаных гарадоў.

Што праўда, з часам любыя дзеі продкаў набываюць рамантыка-гераічны арэол, у якім нам цяпер бачацца нават найбольшыя зладзействы сярэднявечча. Гэта такі своеасаблівы ахоўны мэханізм нашае псыхікі: цяжка было б адчуваць шматтысячагадовы цяжар сумленьня й адказнасьці. Тым больш, што сьпіс дасягненьняў гэткага кшталту несупынна папаўняецца.

Сяргей Мікулевіч


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Усе навіны →
Усе навіны

«Рэч тут не ў Беларусі». Лукашэнка назваў закрыццё Польшчай мяжы недружалюбным палітычным крокам супраць Кітая26

Сіноптыкі анансавалі першыя замаразкі і пахаладанне1

МЗС расказала пра пацярпелых беларусаў у Крыме3

Камісія па вяртанні стала разглядаць справы ўхілістаў ад арміі

Грамадзяне Беларусі ёсць сярод пацярпелых пры атацы УСУ на Крым32

У Гродне з'явілася новая знакамітасць — прыгожы руды кот3

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць