Вайна

Вайсковыя аб'екты і інфраструктура СПА былі пашкоджаныя ў анексаваным Крыме

У ноч на 21 верасня ў выніку атакі на анексаваны Крым былі пашкоджаныя вайсковыя аб'екты і інфраструктура супрацьпаветранай абароны. Паводле папярэдніх звестак, удары былі нанесеныя дронамі і, імаверна, ракетамі «Няптун». Зафіксаваныя пашкоджанні радыёлакацыйных установак і зенітна-ракетнага комплексу.

У ноч на 21 верасня ў выніку атакі на анексаваны Крым былі пашкоджаныя ваенныя аб'екты, паведамілі крыніцы ASTRA ў экстранных службах рэгіёна.

Паводле крыніц, два дроны ўдарылі па аўтакалоне мабільнага пункта 31‑й дывізіі СПА ў раёне сяла Валачаеўка ў Раздольненскім раёне і знішчылі радыёлакацыйную ўстаноўку.

Яшчэ адзін беспілотнік узарваўся і пашкодзіў ЗРГК «Панцыр-С1» у раёне сяла Данское Сімферопальскага раёна. Таксама адзін вайсковец атрымаў раненне.

Акрамя таго, будынкі казармы, клуба, навучальнага корпуса і сталовай на пазіцыі 31‑й дывізіі ў раёне сяла Віціна Сакскага раёна былі пашкоджаныя ў выніку двух удараў, нанесеных, як мяркуецца, ракетамі «Няптун».

МА РФ паведамляла, што ў ноч на 21 верасня над Крымам былі збітыя 12 БПЛА, яшчэ 4 — над акваторыяй Чорнага мора.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У гарадах Беларусі адключаюць таймеры на святлафорах — але не ва ўсіх. Вось чаму14

Наўроцкі распавёў пра размову з Зяленскім у Анкары і змяніў тон у адносінах да Украіны27

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя11

У Мінску знайшлі новую пляцоўку пад жыллё2

Ноччу на МКАД малады кіроўца пратараніў ліхтарны слуп

Літоўскія памежнікі пасадзілі адразу чатыры кантрабандныя дроны з Беларусі1

У Калінкавічах дарожнікі закідалі аўтамабіль бітумнай крошкай6

Гараць НПЗ у Саратаве і нафтахімічны завод у Ніжнякамску5

Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць