Прэзідэнт Украіны прыбыў у Нью-Ёрк для ўдзелу ў мерапрыемствах з нагоды 80‑й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, дзе правёў сустрэчу з прэзідэнтам Казахстана Касымам-Жамартам Такаевым.

Фота: president.gov.ua
Кіраўнік украінскай дзяржавы падзякаваў за падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Ён падкрэсліў, што зараз ключавое заданне — дасягненне справядлівага і трывалага міру з надзейнымі гарантыямі бяспекі, паведамляе яго прэс-служба.
Уладзімір Зяленскі чарговы раз пацвердзіў, што Украіна гатовая да сустрэчы на ўзроўні лідараў, бо менавіта гэты фармат з’яўляецца найбольш эфектыўным. Аднак Расія і далей выстаўляе ўмовы і робіць усё, каб сапраўдныя перамовы не адбыліся, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары