Архіў

Калёнка Алеся Бяляцкага

№ 04 (266), 25 студзеня 2002 г.


калёнка Алеся Бяляцкага

Нефармалы

Незарэгістраваная Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў сабрала за “круглым сталом” праваабаронцаў і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацыяў, якія пацярпелі ад уладаў. Абмяркоўвалі, як разам абараняцца ў выпадку неабгрунтаваных рэпрэсіяў з боку дзяржавы, дзяліліся досьведам.

Рэдактар крычаўскай газэты “Вольны горад” Сяргей Няроўны распавядаў, як яны падпіралі дзьверы кватэры, дзе месьцілася рэдакцыя, дошкай-саракоўкай і жалезнай батарэяй, калі з вуліцы міліцыянты лупілі ломікамі ў дзьверы, тлумачачы, што хочуць спраўдзіць нумары кампутарнай тэхнікі — ці ня скрадзеная.

Старшыня гомельскіх “Грамадзянскіх ініцыятываў” Віктар Карніенка, у якога зараз праз суд канфіскуюць кампутарную тэхніку, расказваў пра тое, як тлумачыў судзьдзі, што такое кампутарная дыскета, паказваў яе, распавядаў, як на ёй можна пераносіць інфармацыю. Судзьдзя недаверліва хітала галавой. Усё паказвае на тое, што ўлада пабагацее на шэсьць кампутараў, якія належалі “Грамадзянскай ініцыятыве”. Падлічыць бы толькі расходы гэбістаў, падатковай інспэкцыі, сьледчых і суду на гэтую “аперацыю” — мабыць, можна было б купіць усе дваццаць шэсьць.

Задзіночаньне беларускіх студэнтаў Мінюст закрыў за тое, што студэнты няправільна правялі зьезд у 95-м, хоць сам жа перарэгістраваў іх у 99-м. А яшчэ за тое, што на дзьвярах офісу была налепка зь літарамі ЗБС, а не РГА ЗБС. Нават пракурор на судзе прасіў не закрываць іх “за малазначнасьцю” — дзе ж табе, закрылі.

Замежнікі, калі ім пра гэта расказваеш, ня вераць, сьмяюцца: маўляў, ня можа быць, каб дзяржава сваіх грамадзянаў так душыла.

У Воршы, распавядаў Віктар Андрэеў, старшыня незарэгістраванага Цэнтру Філона Кміты, велізарныя праблемы з рэгістрацыяй. Паводле закону, каб зарэгістравацца, арганізацыя мусіць мець юрыдычны адрас у нежыльлёвым фондзе, а па прадпрыемствах вертыкаль дала негалосны загад — “ненадзейным” не даваць. І гэтак ня толькі ў Воршы, а па ўсёй Беларусі.

А Мінюст ужо паўгоду не рэгіструе ўвогуле ніякіх арганізацыяў. Камісія па рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў, якую ачольваў быў Замяталін, зь лета не працуе. То і рэгістрацыі няма…

Удзельнікі “круглага стала” прынялі зварот да Мінюсту з заклікам аднавіць рэгістрацыю, бо незарэгістраваная дзейнасьць ягонымі ж законамі і забароненая. Гэтаксама пастанавілі стварыць рабочую групу зь юрыстаў, якія будуць дапамагаць грамадзкім арганізацыям, што зазналі дзяржаўны ўціск.

Улада адбівае ў няўрадавых арганізацыяў жаданьне рэгістравацца. Значная іх частка працуе і так. Вось “Зубр” нядаўна адзначыў сваю першую гадавіну. Хутка “нефармалаў”, відаць, зробіцца больш, чым зарэгістраваных ініцыятываў.

Алесь Бяляцкі

 


Каментары

Цяпер чытаюць

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі пачалі рыхтаваць насельніцтва да прызнання немагчымасці перамогі над Украінай23

Крык хлопчыка ў Копішчы аб’яднаў двор6

У Беларусі хочуць дазволіць замежным грамадзянам служыць у войску па кантракце39

Пад Мінскам прадаюць дом з уласнай прыстанню. Ёсць і вінны склеп. Пра цану можна паспрачацца2

Пра што ішла размова на сустрэчы Ціханоўскай і Стармера10

У цэнтры Мінска заўважылі шалёны рой мух7

Былы добраахвотнік «Кусь» пагаліўся ў падтрымку «Лахвіча»9

У сацсетках пішуць, што ў Слуцку ўпаў расійскі «Шахед». Улады маўчаць12

Таццяна Кім распавяла, якім бізнэсам занялася б сёння, калі б ёй было 18 гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць