Архіў

Лепш кепскі, чым ніякага

№ 5 (267), 1 лютага 2001 г.


камэнтар рэдакцыі

Лепш кепскі, чым ніякага

Мы не маладая нацыя. Нашай дзяржаўнасьці тысяча гадоў. Тысяча гадоў прайшла, як мы хрысьціліся. 750 гадоў таму ў Наваградку быў каранаваны першы кароль Беларусі Міндоўг. “Пагоні” — 700 гадоў. Любы адукаваны беларус гэта ведае. Адукаванага чалавека і пытаньне пра гімн не зьбянтэжыць. Ён ведае, што гімн БНР — “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, гімн БССР — “Мы — беларусы, з братняю Русьсю…”, гімн беларусаў сьвету незалежна ад дзяржаўнае прыналежнасьці — “Магутны Божа”.

РБ — пераходнае ўтварэньне, якое можа скончыць так, а можа гэтак. Гімнам цяперашняй РБ сапраўды ня можа быць гімн БНР ці недаўгавечны гімн БССР.

Гімн — важны інструмэнт нацыянальнага будаўніцтва. Лепш кепскі гімн, чым ніякага.

Гімн — гэта перш за ўсё традыцыя. Калі лічыць, што нашай дзяржаўнасьці не 1000 гадоў, а 80, што яна пачалася з БССР, тады трэба пакідаць гімн Сакалоўскага або наскрозь сацыялістычную “Радзіму маю дарагую”. Калі ж лічыць, што наша дзяржаўнасьць пачынаецца з Лукашэнкі, тады патрэбны новы гімн. І па меры зьмены пакаленьняў кожны новы Лукашэнка будзе пачынаць з адкіданьня старога гімну і ўвядзеньня свайго младабеларускага, як адкінулі ўжо 700-гадовую “Пагоню”. Кожная новая БССР, РБ будзе ствараць сабе новыя сымбалі сваёй фанабэрыі. Гэтак будзе, пакуль Беларусь ня стане нармальнай дзяржавай, пераемніцай тысячагадовых традыцый.

Лёс чырвона-зялёнага сьцяга і герба-вяночка прадказаць няцяжка. Яны будуць замененыя на гістарычныя сымбалі Беларусі, як толькі зьменіцца кіраўнік дзяржавы, зь якім яны шчыльна асацыююцца. Калі новапрыняты гімн будзе гэтак жа асацыявацца з адным рэжымам, а не зь беларускай нацыяй у яе тысячагадовым вымярэньні, калі ён ня будзе песьняй усіх беларусаў незалежна ад палітычных поглядаў і месца пражываньня, кароткім будзе і ягоны лёс. Калі ж гімнам будзе зацьверджаны сапраўды гістарычны твор, ён застанецца і пасьля зьмены дзяржаўнага ладу РБ. Гэтак не мяняліся гістарычныя сымбалі некаторых сацыялістычных краін пры вызваленьні з-пад савецкай акупацыі.


Каментары

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

Расія ўначы нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Чысты тэрор: 73 ракеты па гарадах і 656 беспілотнікаў4

Якія фігуры людзі насамрэч лічаць найбольш прывабнымі?19

Пасольства Польшчы ў Мінску змяніла парадак падачы заявы на візу па карце паляка6

Мільёны на «правільных» апытаннях. Як жонка галоўнага прыдворнага сацыёлага Крамля купаецца ў раскошы10

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць