Усяго патроху

Беларускі Ракфэлер

Найбольшы даход за 2006 год, задэкляраваны фізычнай асобай у Беларусі, перавысіў 20 млрд. рублёў

Найбольшы даход за 2006 год, задэклараваны фізічнай асобай у Беларусі, перавысіў 20 млрд. рублёў. Пра гэта 18 чэрвеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску паведамілі прадстаўнікі Міністэрства па падатках і зборах.

Намеснік міністра па падатках і зборах Аляксандр Дарашэнка не ўдакладніў сферу дзейнасці гэтай фізічнай асобы. «Інфармацыю, якую маюць падатковыя органы, мы не маем права раскрываць», — падкрэсліў ён.

Намеснік міністра таксама не стаў каментаваць агучанае некалькі месяцаў таму меркаванне аднаго з беларускіх банкіраў аб наяўнасці ў Беларусі прыкладна 7‑10 тысяч доларавых мільянераў. «Падатковыя органы ажыццяўляюць кантроль не за колькасцю мільянераў, а за своечасовасцю і паўнатой выплаты падаткаў. У меру сваіх магчымасцей мы гэтую працу робім, і робім някепска», — сказаў А.Дарашэнка.

Сёлета кампанія па дэклараванні фізічнымі асобамі сукупнага гадавога даходу праводзілася ў восьмы раз. Яе асаблівасцю было тое, што сацыяльныя і маёмасныя вылікі па даходах за мінулы год прадастаўляюцца фізічным асобам толькі пры падачы падатковай дэкларацыі. Раней такія функцыі былі нададзены падатковым агентам (работадаўцам).

У выніку на 1 мая 2007 года ў падатковыя органы Беларусі фізічнымі асобамі была прадстаўлена 280.491 дэкларацыя, што на 99.311 дэкларацый (54,8%) больш, чым у папярэднім справаздачным перыядзе (181.180 дэкларацый).

У цэлым па выніках пераліку за 2006 год 59,6 тыс. асоб (21,3%) павінны выплаціць дадаткова 11,2 млрд. рублёў падаходнага падатку, паведаміў намеснік міністра. Гэта на 1,4 млрд. рублёў менш, чым па выніках дэкларавання за 2005 год, што спецыялісты тлумачаць змяненнем заканадаўства.

Сярэдняя стаўка збірання падаходнага падатку ў цэлым па эканоміцы за 2006 год склала 12,5% супраць 9,6% за 2005 год. Пры гэтым сярэдняя стаўка збірання па выніках задэклараванага сукупнага гадавога даходу знізілася з 12,6 да 11,8%.

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў20

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць