Архіў

Паштовая скрынка

№ 18 (280), 17 траўня 2002 г.


Паштовая скрынка

 

Мікалаю Л-аму зь Менску. Факты, прыведзеныя Вамі, вымагаюць дадатковага журналісцкага разбору. Зьвярніцеся ў рэдакцыю, калі ласка.

Мікалаю Е. з Гомелю. Ня можам даць адрас ксяндза Куляшэвіча, бо прыватных адрасоў газэта не паведамляе. Напішэце ў “Новую газету Смаргоні” (вул.Танкістаў, Смаргонь, Гарадзенская вобл., 231000) з пазнакай “для а.Куляшэвіча”. Ліст яму перададуць.

Пётру М. зь Менску. Як жа ж мы будзем сьвяткаваць дзень каранацыі Вітаўта Вялікага, калі яе не было? Але ў развагах пра годнае ўшанаваньне памяці славутых сыноў і дачок Беларусі Вы маеце рацыю.

Арцёму А. зь Віцебску. З “Тузінам чортавых капытоў” яшчэ трэба працаваць. Ідэя — файная. Шліфуйце.

Віктару К. зь Менску. Паводле зьвестак сацыёлягаў, за мінулы год сумарная аўдыторыя газэты паболела ў 1,7 разу. Драбнапанскую фанабэрыю нельга блытаць з арыстакратызмам. Што да Лавэлас, Хатаба й Лебедзя, дык “і ён — чалавек, і яна — чалавек”, перафразуючы колішнюю думку Старшыні БНР. “Уважлівасьць”, як Вы яе разумееце, дасягаецца пры наяўнасьці фінансаў. А што да фінансавых магчымасьцяў газэты, дык яны невялікія. Аднак ня ў іх наша сіла!

Міхасю Р. зь Менску. Пра Лё Пэна ня пішам, бо ён ня варты вялікае ўвагі. Гэта нібы пра Жырыноўскага пісаць. Яны ні шанцаў ня маюць, ні пэрспэктывы. Іх разьдзьмулі, каб людзей палохаць.

Вітуні П. з Кастрыцы. Ваш верш чужым не зразумелы. Асабліва псуе яго падлеткавы погляд на бацькоў. За іншае — дзякуй.

Зьмітру Ш. зь Менску. “Варта пачакаць” — сэзонная штучка. Для газэты падыходзіць, але мусіць паляжаць да восені. Пішэце яшчэ.

Хлапцу т-ту. Ня можам друкаваць такіх лістоў бяз подпісу.

Міколу Ж. з Пружанаў. Ваш ліст пераслалі начальніку станцыі “Менск-Пасажырскі” з просьбай адказаць па сутнасьці.

Ганьне М. з Койданава. Паразумеемся.

Віктару Л. з Воршы. Артыкул напісаны адстаронена, як для энцыкляпэдыі. Варта пашукаць сьведкаў падзеяў, пра якія Вы распавядаеце, ды распытацца. Жывыя сьведчаньні яго ўратавалі б.

Уладзю Т. з Воршы. Нешта з карыкатур паставім, калі паўторыцца іхны палітычны кантэкст.

Марату Г. зь Менску. Кніга “Gloria Patria” не прадаецца, таму ня мае ніякай патрэбы ў бравурных рэцэнзіях. Дый ня ў нашым гэта стылі.

 


Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць