Архіў

Ярчэйшыя за зоркі

№ 26 (288), 12 ліпеня 2002 г.


Ярчэйшыя за зоркі

З 1 на 2 ліпеня ў Будславе адбыўся вялікі фэст — дзень ушанаваньня абразу Будслаўскае Божае Маці. У Беларусі роўны яму бывае толькі адзін — у Жыровічах.

Кожны год да сьвятыні зьбіраюцца вернікі з усяе краіны і з-за мяжы. Хтосьці едзе цягніком, хтосьці — аўтобусам ці прыватным аўто, а хтосьці, ахвяруючы часам і нагамі, пешкі йдзе да касьцёлу бэрнардзінаў, велічныя барочныя формы якога пануюць над навакольлем.

Я неаднойчы езьдзіў у Будслаў зь Вялейкі. Гэтым разам выбраўся туды бяз збораў, падхоплены ўвечары сябрам, які вырашыў рушыць на фэст таксама выпадкова: трапіла пад руку мінулагодняя значка з выявай Маці Божае Будслаўскай...

Звычайна пустыя дарогі былі забітыя транспартам. Здаўна да Будслаўскай сьвятыні зьбіраюцца ня толькі каталікі, але й праваслаўныя, уніяты. Штогод пілігрымаў большае. У арганізацыю ўкладаюцца добрыя сродкі, у асноўным дзякуючы дапамозе з Польшчы. Прыбіраюцца і прыгажэюць суседнія будынкі дый сам касьцёл — на яго крылах зьявілася асьвятленьне, такое самае, як на Чырвоным касьцёле ў Менску.

…Будслаў сустракае нас вялікім натоўпам, узрушаным і гаманкім, у якім бачыш рознакаляровыя хусткі пілігрымаў, бялюткія — старых кабет, чорныя сутаны ксяндзоў. Асноўныя дзеі разгортваюцца знадворку — ля тае часткі будынку, што была капліцай сьв.Барбары, вядомай сваім дзівосным драўляным алтаром. У прыбудаваным памосьце з дахам зь вечара ідуць урачыстыя набажэнствы.

На ўзмоцнены мікрафонамі голас сьвятара, што прамаўляе зварот да Пана Бога, чуецца адказ тысяч вернікаў: “Ты слухай нас, Пане!” У цемры хістаюцца незьлічоныя агеньчыкі, цёплае мяккае сьвятло якіх выхоплівае рукі, твары… Ноч яшчэ больш сакралізуе момант, даючы мажлівасьць адначасова быць разам з усімі і ў адзіноце — сам-насам з Богам.

Апоўначы грамада рушыць хросным ходам вакол сквэру, што перад касьцёлам. Наперадзе — сьвятары і клерыкі з харугвамі й абразамі Божае Маці — Апякункі Беларусі. Людзі рухаюцца павольна, хаваючы ад ветру сьвечкі, чуваць прыгожы сьвяточны сьпеў.

А на пачатку трэцяе гадзіны ночы ў храме пачынаецца ўніяцкая імша, адметная выдатным сьпевам хору, нязвыклымі для касьцёлу ўсходняй літургіяй і адзеньнем сьвятароў. Бяз звычкі да доўгага стаяньня, добра стомлены выходжу на двор. Моладзь бавіцца вакол намёту з ды-джэямі каталіцкага Адраджэньня. Моцны гук, танцы, распаленыя чырвоныя твары — усё як на звычайнай дыскатэцы, мінус тытунь, мацюкі і гарэлка.

Абыходжу касьцёл і кіруюся да машыны. Цішэе музыка, трошкі віднее небасхіл на ўсходзе. Ахінае стома, але ў думках няма звычайнага тлуму. Людзі, як і я, разыходзяцца, каб, перапачыўшы, вярнуцца ранкам да храму.

У машыне засынаю. А ў галаве мільгаюць успаміны пра цудоўны абраз, пра зоркі і ярчэйшыя за іх зіхоткія крыжы касьцёлу бэрнадзінаў, пра ўніятаў і ціхую плынь Сэрвачы, што цячэ па мясьцінах дзяцінства майго дзеда, і пра тое, што ў Будслаў трэба вяртацца яшчэ і яшчэ.

Усевалад Кабура, Вялейка


Каментары

Цяпер чытаюць

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў8

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў

Усе навіны →
Усе навіны

«З першай зарплаты ў НХЛ, магчыма, куплю машыну». Інтэрв'ю з самым перспектыўным хакеістам Беларусі Віталем Пінчуком3

«У Вайноны Райдэр велізарныя грудзі. І яна пастаянна хацела займацца каханнем. Гэта стамляла»19

Трох польскіх святароў выслалі з Беларусі5

«Пры знаёмстве прадстаўлялася: «Марына». Гутарка з былой галоўнай рэдактаркай Tut.by, палітзняволенай і швачкай гомельскай калоніі3

Журналіст Gazeta Wyborcza расказаў, як сустракаў Пачобута пасля вызвалення2

Выйшаў на свабоду палітвязень, які прыехаў з Расіі і пры абсурдных абставінах затрымаўся ў Беларусі на тры гады6

На Ангарскай перарабляюць выезд на МКАД. Вось як хочуць арганізаваць рух2

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай41

У аэрапорце Бангкока злавілі сцюардэсу, якая спрабавала правезці пад адзеннем 30 чарапах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў8

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць