Усяго патроху

Эўрастат публікуе статыстычны агляд краінаў Эўрапейскай палітыкі суседзтва

Эўрапейская статыстычная служба апублікавала статыстычны агляд шаснаццаці краінаў, што ўваходзяць у сфэру дзеяньняў Эўрапейскай палітыкі суседзтва (ЭПС). Агляд грунтуецца на дадзеных 2005 году.

Дакумэнт дазваляе параўнаць статыстычныя дадзеныя Ўкраіны і Беларусі з адпаведнымі паказчыкамі іншых краінаў, якія ўваходзяць у сфэру дзеяньняў ЭПС.

Паводле дадзеных Эўрастату, па ўзроўні ВУП Украіна займае чацьвёртае месца сярод 16‑ці краінаў ЭПС (66,4 млрд. эўра), саступаючы Ізраілю, Алжыру і Эгіпту. Па аб’ёму ВУП на душу насельніцтва Ўкраіна — з паказчыкам 1 411 эўра — была толькі восьмай, саступіўшы Ізраілю, Алжыру, Тунісу, Беларусі, Лівіі, Ярданіі і Марока.

Беларусь (з паказчыкамі ВУП 23,7 млрд. эўра і ўзроўнем ВУП на душу насельніцтва 2 423 эўра) стала, адпаведна, сёмай і пятай (для параўнаньня, у Эўразьвязе сярэдні ўзровень ВУП на душу насельніцтва склаў у 2005 годзе 23 508 эўра; узровень ВУП у абсалютных лічбах дасягнуў 10,8 трыльёнаў эўра).

У 2005 годзе 28,3% украінскага экспарту і 31,3% украінскага імпарту прыходзіліся на Эўразьвяз (ЭЗ‑25). У гандлёвым балянсе Беларусі на ЭЗ прыходзілася 44,1% экспарту і 21,4% імпарту.

Паводле паказчыку сярэдняй працягласьці жыцьця сярод мужчынаў Украіна займала апошняе месца (62,2 гады), а Беларусь — перадапошняе (62,3 гады, у параўнаньні з 75,8 гадамі ў краінах ЭЗ). У той жа час паводле паказчыку дзіцячай сьмяротнасьці (10 на 1000 нованароджаных ува Ўкраіне, 6,4 на 1000 нованароджаных у Беларусі) сытуацыя ў краінах была лепшая, чым у большасьці дзяржаваў Паўночнай Афрыкі, Каўказу і Бліжняга Ўсходу, і набліжалася да паказчыкаў ЭЗ (4,5 выпадкі на 1000 нованароджаных).

Агляд таксама ўтрымлівае статыстычную інфармацыю пра эканоміку, зьнешні гандаль, сельскую гаспадарку, занятасьць і дэмаграфічныя тэндэнцыі 16‑ці краінаў ЭПС.

Эўрапейская палітыка суседзтва (ЭПС) была заснаваная ў 2004 годзе. Зь яе дапамогай ЭЗ імкнецца падзяліць выгады ад пашырэньня ЭЗ з суседнімі краінамі, садзейнічаць узмацненьню стабільнасьці, бясьпекі і дабрабыту для ўсіх суседніх дзяржаваў. У радыюсе дзеяньня палітыкі знаходзяцца Ўкраіна, Беларусь, Малдова, Грузія, Арменія, Азэрбайджан, Лібан, Сырыя, Ярданія, Ізраіль, Палестынская аўтаномія, Эгіпет, Лівія, Туніс, Марока і Алжыр.

Больш падрабязна

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Выкладчыцу вакалу з Гатава асудзілі за палітыку1

Беларуска зрабіла гарод у варшаўскай кватэры10

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе8

Севярынец расказаў, як улетку 2020 года на Акрэсціна супрацоўнікі ізалятара перадавалі яму сала і ваду3

Трох палякаў з прымежжа асудзілі за кантрабанду беларускіх цыгарэт. Аднаму турму, астатнім — штрафы

«Хутка». Джон Коўл адказаў на пытанне, калі прыедзе ў Мінск3

Пуцін звольніў галоўнага захавальніка крамлёўскіх таямніц. Ён нарадзіўся ў Асіповічах19

Падчас паўторнага ўдару расіян па Харкаве загінулі пяцёра ратавальнікаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць