Архіў

Не — рэпрэсіўным законам!

№ 34 (296), 13 верасьня 2002 г.

Не — рэпрэсіўным законам!

Зварот грамадзкага аб’яднаньня “Беларуская асацыяцыя журналістаў” да грамадзянаў Рэспублікі Беларусі

Мы занепакоеныя тым, што ў краіне права на свабоднае выказваньне меркаваньняў, атрыманьне й распаўсюд інфармацыі апынулася пад пагрозай крымінальнага перасьледу. Прызнаныя вінаватымі ў паклёпе на прэзыдэнта й асуджаныя журналісты гарадзенскай газэты “Пагоня” Мікола Маркевіч і Павал Мажэйка. Найбліжэйшым часам перад судом паўстане галоўны рэдактар газэты “Рабочы” Віктар Івашкевіч. Яму інкрымінуецца “замах на паклёп і абразу” кіраўніка дзяржавы. У паклёпе на прэзыдэнта вінаваціцца й вядомы палітык Анатоль Лябедзька.

Такія абмежаваньні свабоды слова – праблема ня толькі журналістаў і палітыкаў, але й усяго грамадзтва. У Беларусі склалася сытуацыя, калі крытычныя выступы на адрас любога прадстаўніка ўлады могуць расцэньвацца як злачынствы, адказнасьць за якія прадугледжваюць артыкулы “Паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі” (арт.367 Крымінальнага кодэксу), “Абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі” (арт.368 КК), “Абраза прадстаўніка ўлады” (арт.369 КК). Максымальнае пакараньне, прадугледжанае гэтымі артыкуламі, – пазбаўленьне волі на тэрмін да 5 гадоў.

Тым часам, усебаковае і аб’ектыўнае інфармаваньне грамадзянаў пра дзейнасьць уладных структураў зьяўляецца неабходнай умовай дэмакратычнага разьвіцьця грамадзтва. Празь незалежныя СМІ забясьпечваецца адкрытасьць уладаў, рэалізуецца дыялёг, які вядзе да разуменьня й згоды ў краіне.

Улічваючы сур’ёзнае абвастрэньне стасункаў улады і прэсы, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” выступае з ініцыятывай правядзеньня агульнанацыянальнай кампаніі за адмену вышэйзгаданых артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Ужываньне гэтых артыкулаў вядзе да забароны крытычных выступаў у СМІ, падмены свабоды слова свабодаю прапаганды, спрыяе бескантрольнасьці дзяржаўных чыноўнікаў.

Не – законам, якія спараджаюць рэпрэсіі, страх і самавольства ўладаў!

ГА “БАЖ” заклікае падпісацца пад гэтым зваротам усіх, хто хоча жыць у свабоднай дэмакратычнай краіне, мець права публічна выказваць свой пункт гледжаньня і магчымасьць атрымліваць самую разнастайную інфармацыю.


Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны31

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Якая будзе дамова ЗША з Іранам, пакуль няясна, але беларусам пляваць на дэталі. Важна, каб яна была17

Сына кронпрынцэсы Нарвегіі прысудзілі да 4 гадоў турмы1

Дадатак «Аплаці» таксама будзе запытваць геалакацыю з 1 ліпеня1

«Не змаглі паабедаць нідзе! Турыстычнае месца!» Беларуска не змагла нідзе ў Міры паесці30

Выкладчыцу вакалу з Гатава асудзілі за палітыку1

Беларуска зрабіла гарод у варшаўскай кватэры10

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе9

Севярынец расказаў, як улетку 2020 года на Акрэсціна супрацоўнікі ізалятара перадавалі яму сала і ваду3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны31

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць