Архіў

Эканамічная хроніка

№ 39 (301), 18 кастрычніка 2002 г.

Эканамічная хроніка

 

Прызавы — кожны трэці

“Беларускія лятарэі” выпусьцяць новую сэрыю квіткоў “Імгненьне ўдачы” коштам 1000 рублёў. Іх плянуюць прадаць 120 тыс. Прызавым будзе амаль кожны трэці квіток. Цяпер у Беларусі дзейнічае дзясятак лятарэяў, недзе кожны шосты квіток — прызавы. Сёлета прадалі квіткоў на мільярд 480 млн. рублёў. Зь іх у бюджэт трапіла 131 млн. 915 тыс. рублёў, 700 млн. пайшло на прызавыя фонды.

Ільготы не для ўсіх

Сацыяльныя страхоўкі адменяць для прадпрымальнікаў-пэнсіянэраў, інвалідаў і студэнтаў. У Міністэрстве працы кажуць, што льготаў іншым прадпрымальнікам пакуль не дадуць. Сёньня запазычанасьць прадпрыемстваў і калгасаў пэнсійнаму фонду складае 75% ад патрэбы на выплаты пэнсіянэрам за месяц.

Веды за грошы

Урад зацьвердзіў сьпіс платных паслугаў у сфэры адукацыі. Так, школам дазволілі ладзіць дадатковыя заняткі з вучнямі за грошы. У найбліжэйшы месяц будуць распрацаваныя тарыфы на платныя паслугі.

Сто гадоў гарантыі

Маналітныя масты пачалі вырабляць на “Менскаблдарбудзе”. Каштуюць яны на 30% таньней, бо іх ня трэба зьбіраць з асобных жалезабэтонных частак. Прадпрыемства дае маналітнаму мосту гарантыю да 100 гадоў.

Стаўкі на дзяржзамову

Мінімальныя ганарары мастакам і скульптарам вызначыла Міністэрства культуры. Цяпер творцы, што выконваюць дзяржзамову, будуць атрымліваць ад трох базавых велічыняў (33300 руб.) за замалёўкі і эскізы да 400 БВ (4.440.000 руб.) за манумэнт.

Закон пра цукар

Дырэкцыя Скідальскага цукровага камбінату зьвярнулася да ўладаў Гарадзеншчыны з прапановай ініцыяваць закон, які б рэгуляваў адносіны паміж перапрацоўшчыкамі, пастаўнікамі сыравіны й рэалізатарамі. Цана на цукар павінна фармавацца на прадпрыемстве з улікам сабекошту прадукцыі, лічаць скідальцы. Сёньня яна ўсталёўваецца кіраўніцтвам краіны, пры гэтым інтарэсы пастаўнікоў сыравіны і перапрацоўшчыкаў амаль ня ўлічваюцца.

На “Шкло-Глушы” глуха

Драмай для жыхароў пасёлку Глуша (Бабруйшчына) сталася закрыцьцё мясцовага заводу, на якім працавала траціна двухтысячнага насельніцтва. Попыт на вырабы ААТ “Шкло-Глуша” — каньячныя й гарэлачныя бутэлькі, пляшкі для кетчупаў і пэпсі-колы — рэзка паменшаў, прадпрыемства вінаватае вялізныя сумы па банкаўскіх рахунках, крэдытах і за энэргарэсурсы. Адзін з крэдытораў зьвярнуўся ў гаспадарчы суд, і той абвясьціў ААТ банкрутам. Іншай працы ў пасёлку няма, і нават неабходныя 2/3 сярэдняга заробку крэдыторы адмаўляюцца выплачваць. Толькі ў жніўні выдаткавана 25 млн. рублёў, якія разьмеркавалі найперш паміж сем’ямі, чые дзеці павінны былі пайсьці ў школу.

На 22 кастрычніка прызначаныя таргі па продажы маёмасьці прадпрыемства.

Новая прадстаўніца МВФ

1 лістапада распачне працу новы прадстаўнік МВФ у Беларусі й Літве Зюзана Брыксіёва. Жыць З.Брыксіёва будзе ў Вільні. Нарадзілася яна ў Чэхаславакіі, займалася праблемамі эканомікі Блізкага Ўсходу. На стаўленьні МВФ да краіны гэтае прызначэньне не адаб’ецца.

“Санта” сэртыфікаваная

Першы ў Беларусі сэртыфікат адпаведнасьці міжнароднай сыстэме HACCP (Hazard Analysis and Critical Control Point) атрымала прадпрыемства “Санта-Брэмар”, што працуе ў вольнай эканамічнай зоне “Берасьце” і вырабляе прадукты харчаваньня. НАССР гарантуе якасьць прадуктаў і з 2004 г. зробіцца абавязковай у Эўропе.

“Гомсельмаш” — банкрут?

Абвясьціць “Гомсельмаш” банкрутам хоча санкт-пецярбурскае ТАА “Петракамплект”, якому гомельцы нібыта вінныя 2 млн. расейскіх рублёў за мэталапракат. Між тым, запазычанасьць калгасаў і саўгасаў самому “Гомсельмашу” складае 40 млн. рублёў. Заробкаў там не атрымлівалі са жніўня. Судзьдзя Сяргей Калодка вярнуў пазоў расейцаў на дапрацоўку: не былі ўлічаныя ўмовы беларускага Закону аб банкруцтве.

А.К., С.І.


Каментары

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць