Архіў

Японскі пасол

Сёньня Змагар нябачнага фронту, апазыцыйны палітык Лабэцька, Чэсны Журналіст, ініцыятар разнастайных рэфэрэндумаў Яр.Ашук і праваслаўны літаратар Касьцям разважаюць пра ўчынак беларускага пасла ў Японіі ды іншыя балючыя і важныя для грамадзтва тэмы.

Змагаp: Вяртаюцца сталінскія часы! Антынародны рэжым ахапіў сваімі чорнымі кіпцюрамі ўсю плянэту! У Токіё зьнік беларускі палітык!

Касьцям: Надалей будзе навука! Нашлі каго паслаць! Увіду неблаганадзейнасьці краіны, туды цяпер трэба выправіць каго-небудзь асабліва адказнага — пажадана вайскова-патрыятычнага. Вось, напрыклад, даўно сядзяць бяз працы генэрал Акалец і палкоўнік Залятанін.

Змагар: Гэтыя не пагодзяцца. У Японію ж трэба праз Расею ехаць. А ў Расеі іх яшчэ до-обра памятаюць...

Чэсны Журналіст: Ды не абавязкова каб быў вайсковец! Вунь Казулін прафэсар, а яго ў ААН прызначылі Беларусь прадстаўляць. Не баяцца, што ўцячэ з усім унівэрсытэтам.

Яр.Ашук: Дарэчы, пра Расею. Мне здаецца, што нашым паслом у Японіі мог бы зрабіцца адзін з думскіх дэпутатаў — хто-небудзь з фракцыі “Ядзінства” ці СПС-у. Я на месцы Гаранта Канстытуцыі проста спытаўся б у Пуціна — той лепей разьбіраецца ў нашай міжнароднай палітыцы.

Чэсны Журналіст: Вы, калега, пакуль не на месцы Гаранта Канстытуцыі.

Касьцяm: І ўвогуле, не разумею, як можна прамяняць менскі “Лістапад” на гнюсны амэрыканскі фаст-фуд? Каб я быў дзе за мяжой у гэты час — на крылах прыляцеў бы! Каб толькі быў дзе за мяжой... Каб жа нас, праваслаўных літаратараў, куды запрашалі...

Лабэцька: А я вунь колькі па заграніцах ні езьдзіў — і ў Брусэль, і ў Маскву, — заўсёды вяртаўся. І не на які-небудзь “Лістапад”, а проста таму, што я — патрыёт сваёй радзімы і бачу яе шчасьлівай і незалежнай, але аб’яднанай з Расеяй на прынцыпах Эўразьвязу!

Чэсны Журналіст: Вы гэта да чаго?

Лабэцька: А... проста так...

Яр.Ашук: А мне здаецца, што гэтыя ўцёкі — сыгнал да блізкіх зьменаў у беларускім грамадзтве. Хутка палятуць галовы і закруцяцца гайкі! Пакуль ня позна — яднаймася з Ра...

Касьцям: Так! Так! Гэта сыгнал! Гэта знак зь нябёсаў! Адны мы засталіся праваслаўныя ў аблозе масонскага сьвету! Зачынімся й нікога нікуды ня пусьцім — на халеру нам розныя паслы ды місіі АБСЭ! У нас свая місія!

Змагар: Місія? А мэсія ці ёсьць? Мо той, што бяз чэскае візы сядзіць, адрынуты ўсім цывілізаваным сьветам?

Касьцям: Ну і няхай сядзіць! Мы і яго нікуды ня пусьцім. Нават у Партугалію. Не хапала, каб ён там палітычнага прытулку папрасіў.

Але тут патэлефанавалі зь Міністэрства ўнутраных справаў і сказалі, што, калі аналітыкі ня сьціхнуць, палітычнага прытулку давядзецца прасіць камусьці іншаму.

Аддзел аналітыкі

Каментары

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?12

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы16

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага10

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход1

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?12

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →