Архіў

Новыя кнігі дасланыя ў рэдакцыю

Дранько-Майсюк Л. Паэтаграфічны раман .Курапаты: Зборнік матэрыялаў.Народная культура Беларусі .Менск: Беларуская энцыкляпэдыя.Сянкевіч Г. Quo Vadis.

Дранько-Майсюк Л. Паэтаграфічны раман: Вершы, проза. — Менск: Кніга, 2002. — 111 с.: іл.

У новай кнізе Леаніда Дранько–Майсюка — развагі пра месца паэта ў грамадзтве, спроба стварыць мастацка-палітычны партрэт сучаснага беларускага аўтара. Прыдбаць кніжку можна ў кнігарнях “Сьветач”, “Цэнтральная”, “Веды”, “Падпісныя выданьні”, “Акадэмкніга”. Каштуе яна 1500 рублёў.

Курапаты: Зборнік матэрыялаў / Грамадзкая ініцыятыва “За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты”; Грамадзкі архіў найноўшай гісторыі пры ГА “Дыярыюш”. — Менск, 2002. — 114 с.

Сярод узьнятых аўтарамі зборніка тэмаў — гісторыя “адкрыцьця” Курапатаў, асноўныя вынікі праведзеных тут археалягічных раскопак, фальсыфікацыя дзяржавай прычынаў сьмерці рэпрэсаваных, спробы “народнай” мэмарыялізацыі й, нарэшце, “курапацкая хроніка” пачатку ХХІ ст. У кнізе ёсьць мапы, на якіх пазначаныя месцы масавых забойстваў людзей у Беларусі й у межах Менску, а таксама дакумэнты па справе Курапатаў. Наклад абмежаваны — 299 асобнікаў.

Народная культура Беларусі: Энцыкл. давед. / Пад агульн. рэд. В.С.Цітова. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2002. — 432 с.: іл.

Як выглядае бурка? Што такое вабік? Чым, на думку нашых продкаў, былі шкодныя злыдні ды малочныя ведзьмы? Кампэтэнтны адказ на гэтыя пытаньні можна знайсьці ў даведніку “Народная культура Беларусі”. Каштуе даведнік каля 8000 рублёў, прадаецца ў “Акадэмкнізе”, “Сьветачы”, “Кнігарні пісьменьніка”.

Сянкевіч Г. Quo Vadis: Раман / Перакл. з польск. мовы П.Татарыновіча; Прадм., камэнтар., трансьлітэрац. лацін. тэксту ў кірыліч., рэд. В.Мартыненкі. — Менск: Медысонт, 2002. — 412 с.

Знакаміты раман Нобэлеўскага ляўрэата Генрыка Сянкевіча яшчэ 50 гадоў таму пераклаў на беларускую мову ксёндз Пётра Татарыновіч. Але кніга, выдадзеная ў Рыме, была даступнаю толькі беларусам-эмігрантам. І вось нарэшце яе перавыдалі ў Беларусі. Адзіны мінус — малы наклад: усяго 300 асобнікаў.

Варава А. Этюды о Беларуси: Дорожные очерки. — Менск: Менсктыппраект, 2002. — 252 с.

Расейскамоўная кніга лёгка й даступна распавядае пра найпрыгажэйшыя й найцікавейшыя помнікі гісторыі Беларусі. Аўтар праехаўся старымі трактамі й сучаснымі аўтастрадамі па Меншчыне, Палесьсі, Панямоньні, Паазер'і, стварыўшы свайго кшталту мастацкую мапу Беларусі. Маляўніча апісаныя Горадня, Полацак, Менск, Косава, Ружаны, Астравеччына, Браслаўшчына. Усе маршруты й разьмяшчэньне помнікаў архітэктуры пададзеныя зь вялікаю дакладнасьцю, так што, калі зьберацеся ў падарожжа, гэтае выданьне дапаможа не заблукаць у чужых мясьцінах. У “Акадэмкнізе” кніга каштуе 9500 рублёў.

Падрыхтавала Тацяна Вабішчэвіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць