Меркаванні44

Некалькі кветак да магілы пісьменьніка

Не перастаеш зьдзіўляцца, наколькі блізка жыцьцё паставіла дзьве гэтыя даты — дзень нараджэньня Васіля Быкава і дзень сьмерці. Дата 22 чэрвеня, вядома, тут мае яшчэ й дадатковы сымбалічны сэнс.

Не перастаеш зьдзіўляцца, наколькі блізка жыцьцё паставіла дзьве гэтыя даты — дзень нараджэньня Васіля Быкава і дзень сьмерці. Дата 22 чэрвеня, вядома, тут мае яшчэ й дадатковы сымбалічны сэнс. Пісьменьнік прайшоў праз усю вайну. І галоўныя творы яго — пра яе.

Чатыры дні й чатыры гады — сёлета гэтыя лічбы супалі. Пра што яны нам гавораць?

Чатыры гады — тэрмін, як быццам, не такі вялікі. Але здаецца, што мінула ўжо цэлая эпоха. Адчуваеш, што жывем ужо нават не бяз Быкава — пасьля Быкава.

Гэта ў мінулую эпоху за труной пісьменьніка йшлі тысячы людзей. Здавалася — уся Беларусь. Так толькі здавалася. З кожным годам да каменя на магіле Быкава (пасьмяротны падарунак Фінскага ПЭН‑цэнтру) прыходзіць усё меней людзей. Праўда, моладзі сярод іх па‑ранейшаму параўнальна шмат (і гэта ня можа ня радаваць).

Пачуцьцё страты зь цягам часу прытупляецца. Жыцьцё, як кажуць у такіх выпадках, працягваецца. Нічога, як быццам, кардынальна не зьмянілася. Але чамусьці ўпарта лезе ў галаву дзіўнаватая думка: а што было б, калі б Быкаў дагэтуль заставаўся з намі?

Няўжо кіраўнік «альтэрнатыўнага» Саюзу пісьменьнікаў Чаргінец, які сваім фармальным прыходам у літаратуру абавязаны Быкаву, паводзіў бы сябе гэтаксама нахабна, як зараз? Няўжо афіцыйная прапаганда працягвала б маніць, што ў Саюзе беларускіх пісьменьнікаў не засталося ніводнага буйнога пісьменьніка сучаснасьці, ніводнага сусьветнага ймя? Ці можа, калі б Быкаў быў жывы, крыху прысаромеліся б? Не пасьмелі б адбіраць Дом літаратара ў літаратараў і маёмасьць Літфонду ў старэйшай творчай арганізацыі? А можа, і галоўны кіраўнік перастаў бы зь цягам часу гаварыць пра вершы Быкава…

Хто ведае? Немагчыма гэты экспэрымэнт у думках праверыць на практыцы. Застаецца жыць днём сёньняшнім, але памятаючы пра мінулае, пра ўсё лепшае, зьвязанае зь ім. Захоўваючы годнасьць.

Аляксандар Мілінкевіч, заклапочаны справай рэгістрацыі руху «За свабоду», знайшоў час ушанаваць памяць клясыка ў яго на радзіме — ў Бычках. Тым самым чарговы раз пазначыўшы кірунак гэтага руху. Прынамсі, так хацелася б думаць.

У Менску на Ўсходнія могілкі да Быкава прыйшлі ў дзень народзінаў клясыка ўдава Ірына, некалькі старых пісьменьнікаў, ягоных сяброў. Сярод іх — Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Валянцін Тарас. Прыйшоў пасол Ізраіля Зееў Бен‑Ар’е, які нядаўна пераклаў апавяданьне Быкава на іўрыт.

А яшчэ былі два чалавекі ў цывільным зь відэакамэрамі.

Падумалася — хай здымаюць. Усё застаецца ў гісторыі назаўсёды. Мы жывем пасьля Быкава. Але ён пакуль яшчэ з намі.

А. Уласаў, газэта «Свабода»

***

22 чэрвеня а 18‑й гадзіне на Маскоўскіх могілках у Менску пройдзе грамадзянская жалобная акцыя з нагоды чацвёртай гадавіны смерці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

Аргкамітэт партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», рух «За Свабоду», Саюз беларускіх пісьменнікаў, Таварыства беларускай мовы, Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» запрашае ўсіх далучыцца да акцыі шанавання памяці вялікага чалавека і славутага пісьменніка.

Радыё Рацыя

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Ратавальніка з Маладзечна асудзілі па палітычнай справе2

Юрый Дудзь распавёў, як сусветная поп-зорка падчас турнэ са сцэны падзякавала беларусцы10

Сумкі з гальштукаў і заплечнікі з пакункаў ад чыпсаў Lays — топ беларускіх майстроў, якія робяць апсайклінг-рэчы3

Цім Кук сыходзіць з пасады гендырэктара Apple. Хто яго заменіць?

Упрыгажэнні беларускай дызайнеркі трапілі на выставу сучаснага ювелірнага мастацтва ў Мілане5

Які шанс маладому настаўніку застацца на размеркаванне ў сталіцы?

Як выглядае кватэра ў доме XIX стагоддзя ў цэнтры Мінска?4

«У нас яшчэ тыдні два чакаць». Хто з беларусаў ужо пасадзіў бульбу ў гэтыя выходныя?6

Ізраільскі вайсковец кувалдай крышыў статую Ісуса Хрыста на поўдні Лівана39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць