Архіў

На сход. У Палац Рэспублікі!

ФОТА IREX-PROMEDIA

Сход інтэлігенцыі Менску, што адбыўся 19 студзеня ў Палацы мастацтваў, выбраў дэлегатаў на Ўсебеларускі зьезд інтэлігенцыі. Гэтая падзея адбудзецца 16 лютага. Ад Менску на форуме інтэлігенцыі маюць быць 200 дэлегатаў, ад рэгіёнаў —па 50. Прывітаньне ўдзельнікам сходу ад зьбітага 17 студзеня акадэміка Радзіма Гарэцкага перадаў народны пісьменьнік Янка Брыль.

ФОТА IREX-PROMEDIA
Ад аргкамітэту на Ўсебеларускі зьезд было прапанавана больш за 100 дэлегатаў, яшчэ амаль столькі ж назвалі ўдзельнікі сходу. У ліку кандыдатаў былі названыя ня толькі такія вядомыя прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, як Адам Мальдзіс, Уладзімер Арлоў, Міхал Анемпадыстаў і інш., але й дэпутаты палаты прадстаўнікоў Валеры Фралоў, Сяргей Скрабец і Ўладзімер Парфяновіч, прысутныя на сходзе. Прагучала й імя парлямэнтара Генадзя Дылеўскага, які на сход прыбыць ня змог.

Пярэчаньні выклікалі толькі 4 кандыдатуры: Анатоля Лябедзькі, Пятра Краўчанкі, Аляксандра Ярашука і Яўгена Будзінаса. Лябедзьку прыгадалі тэлефонныя перамовы зь Нямцовым, Ярашуку — ініцыятыву рэфэрэндуму за аб’яднаньне Беларусі з Расеяй, Будзінасу закідалі антынацыянальныя погляды. Зрэшты, усе аспрэчаныя кандыдатуры трапілі ў сьпіс пасьля галасаваньня па кожнай зь іх. Без абмеркаваньня адкінулі толькі кандыдатуру Анатоля Белага — за паводзіны, неадпаведныя статусу інтэлігента.

Не абышлося на сходзе без заўваг. Вінцук Вячорка крытыкаваў яўны «перабор» у бок творчай інтэлігенцыі спаміж дэлегатаў: мала тэхнічнай інтэлігенцыі, мала настаўнікаў, дактароў і г.д. Павал Севярынец зазначаў, што неабходна вылучаць больш моладзі.

Удзельнікі сходу прынялі рэзалюцыю, у якой акрэсьлілі кола праблемаў для абмеркаваньня на Ўсебеларускім зьезьдзе: захаваньне сувэрэнітэту і ўмацаваньне дзяржаўнасьці, забесьпячэньне годнага матэрыяльнага ўзроўню жыцьця, правядзеньне палітычных і эканамічных рэформаў, пераадоленьне міжнароднай ізаляцыі ды ўваходжаньне ў эўрапейскую супольнасьць. Была прынятая і адмысловая заява з нагоды зьбіцьця Р.Гарэцкага: удзельнікі сходу запатрабавалі зьмяніць кіраўніцтва сталічнай міліцыі, якое не дае рады сваім абавязкам.

Усе прысутныя падтрымалі прапанову аргкамітэту зьвярнуцца да ўладаў з патрабаваньнем бясплатна пусьціць Усебеларускі зьезд інтэлігенцыі ў Палац Рэспублікі. Сустаршыня аргкамітэту Аляксей Марачкін абгрунтаваў гэтае патрабаваньне тым, што «гэта ж на нашыя грошы пастаўлена». Праўда, на станоўчы адказ арганізатары ня дужа разьлічваюць і працягваюць шукаць запасныя варыянты.

Аркадзь Шанскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу46

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?4

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам1

Што за Беларуская вызвольная армія, чый знак заўважылі ў звароце Зяленскага з ультыматумам да Лукашэнкі?43

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па ГПЗ у Арэнбургскай вобласці1

Прагноз — вышэй за 40°C. У многіх краінах Еўропы абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі з-за спёкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу46

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць