Архіў

Дайшлі да «Ладу»

«Добра, што перакрылі расейскія каналы, — кажа Алесь Матафонаў. — «Лад» робяць нашы людзі для нас і на мясцовым матэрыяле». Новы тэлеканал «Лад» уразіў зьяўленьнем калярытнага Хаменкі ў якасьці вядучага, мноствам архіўных савецкіх стужак і адсутнасьцю палітыкі. Прэсавую канфэрэнцыю з нагоды адкрыцьця каналу намагаліся абставіць «па-сямейнаму», у адпаведнасьці з накіраванасьцю каналу. Частавалі тортам у выглядзе тэлевізара.

Выканаўчая прадусарка «Ладу» Тацяна Цімохіна з палёгкаю распавядала: «У жніўні мы былі на мяжы комы. Найбольш баяліся за рэгіянальных журналістаў, ці здолеюць яны. Але пасьля першых праглядаў мы былі ўражаныя: яны могуць! І вельмі важна, што мы даём магчымасьць рэгіянальным журналістам разьвівацца». Цімохіна заінтрыгавала перадачай «Правінцыйныя гісторыі», якая робіцца ў Горадні. Вядучы там, маўляў, супэрскі — і шавец, і кравец, і казу доіць, і на трактары езьдзіць, і кампоты закатвае... Нікога не нагадвае? Пацешыла падлеткавая «Настаўніцкая» зь лідэрам «Палацу» Алегам Хаменкам, які вучыў правільна варыць яйкі, гутарыў зь Лявонам Вольскім ды байкерамі.

Да вёрсткі каналу падышлі па-навуковаму, вывучыўшы аўдыторыю і яе прыхільнасьці. Як казалі на прэс-канфэрэнцыі, менавіта згодна з жаданьнем гледачоў атрымала больш часу ў этэры «Сьпявай, душа!». Выявілася, што гэта адна з самых рэйтынгавых перадачаў.

На «Лад» перамясьціліся з БТ навучальныя, дзіцячыя праграмы, адукацыйныя праекты. Прынцып быў такі: «Усё, што бяз гвалту і сэксу, — на «Лад». «Сямейны кірунак распрацаваны вельмі добра. Я з задавальненьнем паглядзеў «Справы сямейныя», — кажа кінакрытык Андрэй Расінскі. Сапраўды, дзяцей можна сьмела пакідаць пры тэлевізары, уключыўшы «Лад», — нічога «непатрэбнага» яны не пабачаць.

Ладаўцы хваляцца, што закупілі 5000 мастацкіх фільмаў. Асаблівы іх гонар — новы лацінаамэрыканскі сэрыял «Грэшная Анхеліка» («Прэм’ера ў СНД! Выключны выпадак, калі лацінаамэрыканскі сэрыял быў закуплены для трансьляцыі ЗША!»). Абласныя тэлерадыёкампаніі рыхтуюць цыкл гістарычных нарысаў. Першыя зь іх будуць прысьвечаныя таямніцы сьмерці Сьцяпана Батуры, крыжу Эўфрасіньні Полацкай. Навіны — толькі мясцовыя, у кожнай вобласьці свае. Так што пагроза правінцыялізму і этнаграфічнасьці будзе ўвесь час мільгаць на ладаўскіх даляглядах.

На закіды, зьвязаныя з адключэньнем «Культуры», Белтэлерадыёкампанія адказвае: лепш выдаткоўваць грошы на разьвіцьцё нашай тэлевізіі, чым аплачваць рэтрансьляцыю расейскага каналу. (Сёньня за вяшчаньне на тэрыторыі Беларусі плаціць толькі НТВ.) Генэральны прадусэр «Ладу» Аляксандар Семярнёў спаслаўся на зьвесткі нацыянальнага апытаньня, паводле якога толькі 3% беларусаў глядзелі «Культуру». Дарэчы, ён не выключае, што асобныя праграмы (накшталт «Школы зласлоўя») будуць закупацца ў расейцаў для трансьляцыі на «Ладзе».

«Гэта добра, што перакрылі расейскі канал, — кажа вядучы праграмы «Альхімія слова» Алесь Матафонаў. — «Лад» робяць нашы людзі для нас і на мясцовым матэрыяле». Але ці заўжды па-беларуску? Адказ Семярнёва быў туманны: «Мы б хацелі сваімі праграмамі ўсё ж такі выклікаць павагу да беларускай мовы, і добра, каб яна была карэктная. У некаторых праграмах беларуская мова падтрымлівае нашы каштоўнасьці, у іншых праграмах, можа быць, яна б такой ролі не іграла». Але пры канцы ён зазначыў: «Дыктату няма, але ёсьць імкненьне павялічыць долю беларускай мовы».

Згодна з афіцыйнай пазыцыяй Белтэлерадыёкампаніі, «Лад» павінен стаць больш рэйтынгавым за БТ. Ва ўсякім разе, канкурэнцыя пойдзе на карысьць абодвум.

Вераніка Дзядок

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?4

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Зідан узначаліў зборную Францыі

Без рахунку, без працы, без дакументаў. Як беларус ужо год жыве ў Грузіі пад пагрозай дэпартацыі4

Лукашэнка заявіў пра факты крышавання раскрадальнікаў паліва з боку сілавікоў8

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Сілавікі сталі больш маніторыць тыкток і трэдс6

У акупаваным Марыупалі пасля атакі дронаў загарэўся склад з палівам

Самы высокі прахадны ў БДУ склаў 395 балаў

Гібралтар адкрыў мяжу з Іспаніяй. Што гэта азначае для беларусаў і ці патрэбная цяпер брытанская віза2

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?4

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць