Архіў

Нашыя «генэралы» ўсё ж пры войску

Адбыўся чаканы выступ «Вопляў Відаплясава», ды не адбыўся чаканы дуэт Вольскі—Скрыпка. Як аказалася, шлях інтэграцыі Беларусі з Украінай пакручасты і цяжкі.

Увогуле, у адрозьненьне ад мінулых выступаў, шоў «Крамбамбулі» — зазвычай яскравае — было нейкае бляклае ды не зусім зразумелае; запомнілася хіба што аўтэнтычная цюркская песьня Гінэш Абасавай. Магчыма, часова скончыліся вынаходкі, а можа, так паўзьдзейнічаў нечаканы зрыў плянаў.

Украінскамоўны сьцёб-рок гучаў на парадак больш якасна, чыста і адпрацавана. Адчувалася прадуманасьць да драбніц: калі вакаліст «Вопляў» рабіў свае «вылазкі» проста па крэслах у залю, усе астатнія музыкі ведалі, што кожны зь іх павінен рабіць — забясьпечваць надзейнае рытмічнае суправаджэньне свайму лідэру.

Але трэба сказаць, адкуль што ўзялося. Такія якасныя выступы — плён шматгадовай працы. Таму ня ўсё ў нас так кепска, а наадварот, маем вельмі нават сьветлыя пэрспэктывы. «VV» у гэтым годзе сьвяткуюць сваё 18-годзьдзе — цалкам зразумела, чаму некаторыя нашыя «пачынаньні» ў іх распрацаваны значна шырэй: напрыклад, «Ляпісы» толькі запісалі песьню з аркестрам Акадэміі МУС РБ, а Алег Скрыпка — цэлы дыск разам з «Ансамблем пісні і танцю Збройних Сил України» яшчэ ў 2001 г.; «Крамбамбуля» толькі запрасіла розных беларускіх знакамітасьцяў у якасьці «гасьцей» у свой кліп, а Алег Скрыпка ўжо двойчы здымаўся ў навагоднім мюзыкле Канстанціна Мэладзэ «Папялушка»; тая ж «Крамбамбуля» толькі пачала супрацу зь «іншаземнымі» музыкамі, а «VV» граў у Парыжы…

Так што ў кожнага таленавітага беларускага музыкі нязьмераныя абшары дзейнасьці — было б жаданьне!

А на наступны дзень пасьля выступу ў «Казе» — зусім іншая музыка, іншая публіка, іншы Вольскі: вялікі сольны выступ «NRM». У маленечкі клюб «NC» набілася ледзь не з палову вялікай канцэртнай залі, і тут ужо Лявон ды кампанія пачуваліся поўнымі гаспадарамі. Справаздачу давялося даваць па поўнай праграме: публіка дарвалася й напоўніцу скарыстоўвала момант, атрымліваючы асалоду ад знаходжаньня побач з кумірамі. Заля лавіла кожнае слова сваіх «палкаводцаў»: Лявону нават удалося ўсіх пасадзіць на падлогу дзеля таго, каб потым разам ускочыць, а Піт Паўлаў пабываў на рукох у фанатаў!

Калі праз паўтары гадзіны пасьля песьні «Лёгкія-лёгкія» музыкі-жаўнеры сышлі са сцэны, войска зараўло «ЭН-ЭР-ЭМ!» так, што маё піва на стойцы бару ледзь ня выскачыла са свайго плястыкавага кубачка…

…Адзінае — як на мяне, дык бракавала беларускае мовы ў тым самым «войску», дый славутай «інтэлектуальнасьці» было няшмат. Але на тое яна і маладосьць, якая, калі верыць Лявону Вольскаму, хутка скончыцца — адразу пасьля таго, як усе панкі пойдуць «клеркамі ў банкі»! Затое быў бел-чырвона-белы сьцяг ды шчырае жаданьне юных беларусаў больш ня быць у сваёй краіне падземнымі жыхарамі.

Цалкам натуральна, што ў такой публіцы, якая гатовая ісьці за імі хоць на барыкады, музыкі пачуваюцца як рыбы ў вадзе, але свой «інтэлектуал» нікуды не падзенеш, а менавіта ён і кліча Лявона асвойваць новыя далягляды ў беларускім шоў-бізнэсе. На пачатку гэта цяжка, але заўсёды не немагчыма. А таму — толькі наперад, мы заўсёды падтрымаем!

Алесь Квіткевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба40

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

Лукашэнка на Лагойшчыне пакалупаўся вілкамі ў цялячым гноі32

Праз порт у Клайпедзе ў мінулым годзе перавезлі каля 1 мільёна тон беларускіх і расійскіх грузаў5

У Дубаі абломкі іранскай ракеты ўпалі каля пяцізоркавага гатэля ВІДЭА2

ЦАХАЛ заявіў пра завяршэнне маштабнага ўдару па Іране2

У Ізраілі паказалі ўдары па іранскіх вайскоўцах, якія рыхтавалі ракеты да пуску ВІДЭА2

Падчас атак на Іран маглі загінуць міністр абароны і камандзір Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі3

Над Мінскам сёння бачылі перыстыя аблокі ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба40

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць