Архіў

Блаславі Беларусь

Недзе на пачатку 70-х зьявіўся фільм амэрыканца Стэнлі Крамэра «Блаславі зьвяроў і дзяцей». У ім распавядалася пра групу дзяцей, якіх бацькі прывезьлі на вакацыі ў нейкі амэрыканскі дзіцячы летнік. Гэты летнік мала чым адрозьніваўся ад нашых «піянерскіх лягераў», хіба толькі ўзроўнем камфорту. У астатнім усё было да болю знаёмым: тыя ж лінейкі з гучнымі траскучымі прамовамі, тыя ж важатыя і адміністрацыя, якія першымі парушалі лёзунгі, толькі што палымяна прамаўляныя з трыбуны, і тыя ж падлеткі, якія ўвішна паўтаралі за дарослымі хлусьню, а калі заставаліся без нагляду, то брудна лаяліся, палілі, зьдзекаваліся са слабейшых і рабілі ўсё іншае, чым і дагэтуль займаюцца падлеткі ў нашых школах ды летніках, цяпер ужо і ня вельмі хаваючыся ад дарослых.

Дык вось, дзеці, пра якіх распавядаў фільм, адрозьніваліся ад астатніх тым, што празь нейкія свае «заганы» яны не былі прынятыя ў агульную кампанію і трымаліся асобна.

Аднойчы ўвесь летнік пасадзілі на аўтобусы і павезьлі некуды далёка ў прэрыі наведаць цікавы атракцыён — папаляваць на бізонаў. Паляваньне адбывалася такім чынам: па загоне, агароджаным дротам, хадзілі бізоны і скублі траву. Любы наведвальнік за невялікую плату мог атрымаць стрэльбу з патронам і стрэліць у любога бізона. Потым за асобную плату ты мог сфатаграфавацца каля забітай жывёліны ці атрымаць яе скуру альбо галаву.

«Ненармальнасьць» герояў фільму праявілася ў тым, што, у адрозьненьне ад іншых, ім гэты атракцыён зусім не спадабаўся. Яны былі шакаваныя відовішчам, калі прыгожыя і магутныя жывёліны падалі на зямлю, абліваючыся крывёй, а іхнія суродзічы абыякава стаялі побач і, схіліўшы галовы, прагна скублі траву, не разумеючы, што вельмі хутка і іх напаткае такі самы лёс, і яны паваляцца на траву ад такой самай кулі.

Героі фільму вырашаюць выратаваць няшчасных жывёлін, і галоўная частка фільму па-галівудзку распавядае гісторыю іхніх уцёкаў зь лягеру, выкраданьня аўтамабіля, уцёкаў ад паліцыі ды бандытаў і г.д. Але фінал адрозьнівае гэты фільм ад безьлічы галівудзкіх камэрцыйных штампаў. Ён зусім не «шчасьлівы», але вельмі праўдзівы і вельмі бязьлітасны. Урэшце падлеткі выкрадаюць ключы ў вартаўніка, які сьпіць, адчыняюць браму агароджы, і бізоны, магутна тупаючы капытамі пад урачыстую музыку, бягуць з загону на волю. Але выраз шчасьця на тварах дзяцей раптам зьмяняецца на выраз зьдзіўленьня, а потым і роспачы. Агромністыя жывёліны, адбегшы на некалькі крокаў ад агароджы, раптам спыняюцца, схіляюць галовы і пачынаюць зноў прагна скубсьці траву…

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Уладзімер Колас

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося4

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

«Кожнаму не дагодзіш». Улады пакрыўдзіліся на параўнанне з надмагіллем знака да Года беларускай жанчыны11

Знайшлі статуэтку «Оскара» Паўла Таланкіна, што згубілася падчас пералёту з Нью-Ёрка ў Франкфурт1

ГУР раскрыла дэталі ўнікальнай спецаперацыі: у «Ахмат» укаранілі агента6

Жонка загінулага беларускага добраахвотніка патрабуе змяніць закон пра званне «Герой Украіны», якім нельга ўзнагародзіць замежнікаў4

У Еўрасаюзе 387 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства22

Украіна ўдарыла па аэрадроме ў Чалябінскай вобласці — пашкоджаны знішчальнікі Су-57 і Су-345

Беларус паказаў, дзе купляе неверагодна танную гародніну

«Калі яшчэ раз падымуць, адмовімся ад тура». Беларусы сутыкнуліся з падаражаннем авіябілетаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося4

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць