Архіў

Начныя кашмары Беларусі

Калі пачынаюць ганарыцца Беларусяй, то звычайна ўзгадваюць Скарыну, крыж Эўфрасіньні Полацкай, трактары, блакітныя азёры й рэкі, памяркоўнасьць, буслоў, летуценныя малюнкі Шагала, зуброў і кіношных партызанаў. Але ёсьць яшчэ схаваныя і жудасныя гісторыі, стрыманасьць, нямотнасьць і калатнеча, позірк бездані, твань і страх на цывілізацыйным разломе.

Начныя кашмары — неад’емны атрыбут Беларусі, голас сівых стагодзьдзяў і рэкі крыві, эскаляцыя жаху — і адзін з самых пэрспэктыўных экспартных тавараў. Тавар гэты не называецца, пра яго маўчаць даведнікі і яго не прапануюць у крамах, яго сарамліва хаваюць ад пажадлівых пакупнікоў — але ім заўжды карыстаюцца і маюць з гэтага неблагі прыбытак. Прыйшоў час аддаць належнае жахам, апрануць іх па прыстойнай магільнай модзе — і паставіць на службу краіне і людзям.

I. Пантэон найлепшых кашмараў

1. Клопаты ваўкалака

Беларускі фальклёр багаты на ўсялякіх нячысьцікаў, дамавікоў, лесуноў і іншых кандыдатаў у героі «бульба-хорараў». Чаго варты адзін Кадук зь вялізнай галавой і шырокім горлам, які зьяўляецца ў ліхую часіну. Дарэчы, Адам Глёбус ужо скарыстаў стракаты пантэон у брутальных эратычных гісторыях — зьдзеклівых і сучасных.

Ніхто не перашкаджае ажывіць таварышаў у кашмарных снах вялікага гораду — ці то трымценнымі намёкамі, ці то нястрыманай трэшавай буфанадай. Працы для бульбы-хорару хопіць.

Самым пэрспэктыўным фальклёрным пэрсанажам беларускіх жахаў па праве падаецца ваўкалак.

Дваістае стаўленьне беларусаў да ваўкалакаў — і спачуваньне і жах — стварае неабходную інтанацыю, а культавая фігура Ўсяслава Чарадзея задае гістарычны фон і неабходную апору. Праз стагодзьдзі князь-ваўкалак увасабляецца; мае нашчадкаў; зьяўляецца воўкам; кахае; абараняе…

2. Трансыльванія непакоіць

Усяслаў Чарадзей — далёка не адзіны беларускі гістарычны дзяяч зь небясьпечнаю славаю. Сьцяпан Батура, выдатны ваяр і таленавіты палітык, нечакана памёр і быў анатамаваны — сёньня на месцы гэтай падзеі кунсткамэра (!!). Акрамя таго, паходзіць наш кароль з Трансыльваніі, як і самы знакаміты румын граф Дракула. Зямляцтва даецца ў знакі — сваячка Сьцяпана Батуры, графіня Эржэбэт, забівала маладых дзяўчат і купалася ў іхняй крыві, каб вярнуць сабе маладосьць (вярнуць не вярнула, але крывішчы было шмат). Гэтаму трансыльвальскаму эпізоду прысьвечаны эратычны фільм Валяр’яна Бароўчыка.

Так што праз дынастычныя сувязі Беларусь ужо залучана ў Кашмарны Інтэрнацыянал.

3. Злыя чары Габрыеля Грубэра

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Андрэй Расінскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі8

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць