Архіў

Пяць тысяч сьмелых

Шматлюдных вулічных акцый Менск ня бачыў некалькі гадоў. Тым дзіўней, што 18 кастрычніка на Кастрычніцкую плошчу сабралося каля 5000 чалавек.

У горадзе напярэдадні амаль не было відаць афішак, а незалежная прэса баіцца друкаваць абвесткі, каб не зачынілі. Застаецца Інтэрнэт. Таму сярод удзельнікаў акцыі пераважалі маладыя твары — тыя, хто не баіцца дубінак і мае альтэрнатыўныя БТ крыніцы інфармацыі. Зьяўленьне Лукашэнкі на вялізным экране, усталяваным на плошчы, і расповед пра «ашаламляльныя вынікі» выбараў і рэфэрэндуму выклікалі выбух абурэньня. Спроба прарвацца да рэзыдэнцыі скончылася затрыманьнямі: амапаўцы запоўнілі маладымі людзьмі два аўтобусы. Зрэшты, гэтым сілавыя акцыі 18-га й скончыліся. Потым быў мітынг на Кастрычніцкай, дзе рэй вёў Павал Севярынец, а ня лідэры партый. Пасьля мітынгу — паход да КДБ. Старшыня гэтай арганізацыі Леанід Ерын сам выйшаў да мітынгоўцаў і па выніках размовы выпусьціў затрыманага «зуброўца» Яўгена Афнагеля.

Акцыя 19-га праводзілася яшчэ больш спантанна, чым папярэдняя. Толькі МУС абвесьціў, што мае сілы для «навядзеньня парадку». Вядома, 19-га гэта зрабіць было лацьвей: міжнародныя назіральнікі ўжо паразьяжджаліся. Аднак некалькі сотняў чалавек ізноў прыйшлі на Кастрычніцкую. Для разгону дэманстрантаў прыгналі ня толькі міліцыянтаў і амапаўцаў. За Палацам Рэспублікі стаялі яшчэ й 20 грузавікоў з салдатамі ўнутраных войскаў. Разганялі бязьлітасна. Білі й затрымлівалі журналістаў. У аўтобус з затрыманымі запхнулі 11-гадовага хлопчыка: калі ён паспрабаваў выскачыць, амапавец кінуў яго на падлогу аўтобуса. Толькі пазьней яму ўдалося высьлізнуць. Амаль усе затрыманыя былі асуджаны на «суткі» арышту — ад 3 да 15, некаторым выпісвалі велізарныя штрафы — па 40—50 б.в.

Аркадзь Шанскі

Беларуская апазыцыя «адмаўляецца ад правядзеньня вулічных акцый і пераходзіць на новую стратэгію барацьбы з уладай». Пра гэта заявіў на прэс-канфэрэнцыі лідэраў «Пяцёркі+» Сяргей Калякін: «Відавочна, што шляхам вулічных акцый пакуль мы не гатовыя зьмесьці існую ўладу». Ён падкрэсьліў, што «лідэры апазыцыі ня могуць ісьці на тое, каб кідаць маладых людзей пад дубінкі». Як паведаміў Калякін, «апазыцыя заклікае грамадзянаў перайсьці на актыўнае палітычнае супрацоўніцтва з апазыцыяй і сабраць сілы для будучых выступаў».

Аднак, як стала вядома «НН» у сераду, моладзь мае намер працягваць акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы Менску супраць фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня ў традыцыйны за апошнія дні час — пачынаючы з 18.00.

Каментары

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты8

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

«Гомсельмаш» плануе патраціць больш за паўмільёна даляраў на рамонт даху свайго Палаца культуры

Японец, які адседзеў у беларускай турме, напісаў пра гэта кнігу. Ён расказаў, чаму ім зацікавіліся сілавікі3

У Мінску будуць будаваць крыты скаладром

Іран пачаў браць плату з суднаў за праход праз Армузскі праліў5

Візіт Ціханоўскай у Кіеў адклалі на нявызначаны тэрмін29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты8

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць