Архіў

Сьцяпан Дзінь-Дзілевіч

Дзейныя асобы:

Анёл.

Чорт.

Людзі (гледачы).

Анёл (упрыгожвае ялінку і сьпявае).

На вашым двары

Дрэва стаяла,

Раю-раіўся,

Хрыстос нарадзіўся

На вашым двары.

На тым дрэве

Цісова краваць.

Раю-раіўся...

А ў той краваці

Божая маці.

Божая маці

Сына радзіла.

Сына радзіла,

Раду радзіла.

Суяжджаліся

Князі-баяры.

Суды судзілі,

Раду радзілі.

Суды судзілі.

— Чыім імём назваць?

Назвалі імём —

Ісусам Хрыстом!

Чорт. Стоп, стоп! Што ты тут галаву людзям дурыш — які Хрыстос, які Божы Сын? Гэта ўсё няпраўда.

Анёл. Праўда.

Чорт. Не.

Анёл. Праўда.

Чорт. Давай спрачацца.

Анёл. Давай, а хто рассудзіць?

Чорт. А хай сабе людзі рассудзяць. (Паказвае на гледачоў.)

Анёл. Рассудзіце нас? Добра?

Чорт. Дык вось — клянуся сваім рогам — няма ніякага Бога. (Зьнімае і кладзе на стол свой рог.) Малююць Бога на карцінках, пішуць пра яго ў кніжках — але хто яго бачыў? Гэта ўсё казкі...

Анёл. Крылом клянуся — вось. Бог ёсьць. (Зьнімае і кладзе крыло.) Калі б Бога не было, калі б рай і пекла былі б выдумкай, то і чорта быць не павінна. Але ж ён во тут стаіць, самы сапраўдны, і блюзьніць, і шкодзіць. Не, трэба пагадзіцца, што звышнія сілы дабра і зла існуюць.

Чорт. Клянуся рогам — няма Бога. (Зьнімае і кладзе рог.) Кажуць, Бог прынёс на зямлю мір і спакой. Дзе вы бачылі? Паўсюль вайна і тэрарысты. Вунь, нават у вашай Палестыне, сьвятой зямлі, дзе Хрыстос нарадзіўся, што цяпер? Вайна!

Анёл. Крылом клянуся — вось. Бог ёсьць! (Зьнімае і кладзе крыло.) Сапраўды, бывае, людзі сварацца, ваююць. Але ўсякая вайна канчаецца мірам. Калі б гэтага не было — даўно б усе адзін аднога перабілі б, нікога б не засталося. А так, бачыце, колькі на сьвеце людзей разьвялося?

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»3

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска мужчына хацеў саскочыць з шостага паверха. Псіхолаг змог яго адгаварыць

Ці ўпадуць сёлета цэны на жыллё?5

Памілаванага і дэпартаванага ўкраінца, які два гады быў у калоніі Шклова, мабілізавалі на фронт10

Як цяпер жыве Наталля Хершэ, якую адправілі ў калонію за сарваную з сілавіка балаклаву2

«Камера настолькі крутая, што можна ўбачыць мадэль тэлефона». Кіроўцы расказваюць, як ДАІ адсачыла іх з тэлефонам за стырном7

На вайне загінуў сын расійскага неанацыста Вячаслава Дацыка13

Оперны тэатр апублікаваў фота дырэктаркі, але перастараўся з фоташопам4

Названы самы высокааплатны акцёр мінулага года

Аргенцінец закахаўся ў беларуску і пераехаў на хутар пад Маладзечнам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»3

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць