Кавалерства — рыса характару, якая не перадаецца ў спадчыну.
Казачнік — мужчына, які вяртаецца пад раніцу.
Казка — страшная гісторыя, якая рыхтуе дзяцей да чытаньня газэт і прагляду тэленавін.
Казка народная — гэта там, дзе дурні разумныя.
Казытаньне — здабываньне сьмеху ўручную.
Какецтва — жаданьне падабацца без патрэбы кахаць.
Калега — чалавек, здольны спакойна пераносіць вашы посьпехі.
Калій цыяністы — рэчыва, пра смак якога вам паведамяць на тым сьвеце.
Поўны варыянт артукулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары