Архіў

Беларусы абапал Одры

Унівэрсытэт «Віядрына» (з лац. — «над Одрай») быў заснаваны на пачатку XVI ст. і цягам 300 гадоў быў адзінай вышэйшай навучальнай установай зямлі Брандэнбург. Зь яго сьценаў выйшлі такія знакамітасьці, як браты Гумбальты, Томас Мюнцэр, Генрых Кляйст. У 1811 г. пасьля адкрыцьця ўнівэрсытэту ў Бэрліне і сыходу ў прускую сталіцу прафэсараў унівэрсытэту «Віядрына» была зачынена.

Другое яго адкрыцьцё адбылося ў 1991 годзе. Гэта ўжо былі іншыя часы: ня стала жалезнае заслоны, зноў аднавіў дзейнасьць мост, які злучае нямецкі Франкфурт-на-Одры з польскім горадам Слубіцы. Да вайны Слубіцы былі зарэчным прадмесьцем Франкфурту.

Дарэчы, карпусы і інтэрнаты «Віядрыны», якая цяпер складаецца з трох факультэтаў — права, эканомікі, культуралёгіі, — разьмяшчаюцца абапал ракі — і ў Нямеччыне, і ў Польшчы.

А дзяржаўная мяжа на мосьце цераз Одру для грамадзян аб’яднанай Эўропы сымбалічная. Неабходна толькі паказаць пашпарт або пасьведчаньне кіроўцы. Беларускія студэнты, якія вучацца ў Франкфурце, а жывуць у Слубіцах, паказваюць толькі студэнцкі білет.

Навучаньне

Прывіталі студэнтаў былога ЭГУ з усімі пашанамі. На вакзале іх сустрэлі з хлебам і сольлю. Ужо ў першы дзень беларусы былі прынятыя прэзыдэнтам унівэрсытэту (і кандыдаткай на прэзыдэнта Нямеччыны на апошніх выбарах) Гезінай Шван і обэр-бургамістрам Марцінам Патцэльтам. «Я вельмі шчасьлівая, што студэнты ЭГУ могуць вучыцца ў нашым унівэрсытэце», — заявіла падчас прывітальнай прамовы спн.Шван.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"

Надзея Галубовіч, Франкфурт-на-Одры

Каментары

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»4

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Расіянка апублікавала ў Threads рэцэпт «самых смачных» беларускіх дранікаў. Беларусы ў шоку12

Польская падатковая інспекцыя накіравала беларусу ліст на мінскі адрас11

Супрацоўнік БНБК на вачах у Лукашэнкі пакаштаваў корм для рыбы, каб выратаваць рэпутацыю прадпрыемства ВІДЭА12

На станцыі метро «Уручча» памёр мужчына1

Колькі каштуе зняць жыллё на майскія ў Мінску, Гродне і Брэсце, куды прыедзе шмат расіян?5

Нечаканай зоркай трэдс стаў віцебскі майстар па паклейцы шпалер

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй28

Што паглядзець і пакаштаваць у Лісабоне — захоўвайце парады

Статкевіч распавёў, што да гэтага часу лічыцца зняволеным4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»4

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць