На праваслаўныя Каляды ды-джэй адной з FM-станцый паўжартам аналізаваў народныя прыметы на прадмет іх праўдзівасьці. «Завіруха на Каляды — пчолы будуць добра раіцца» — няма завірухі. «Шэрань на дрэвах — ураджай на хлеб» — няма інею. «Дождж на Каляды — халодная і доўгая восень» — ну вось, хоць нешта спраўджваецца!» — радаваўся ён. Жарты жартамі, але цёплая і маласьнежная зіма сапраўды не абяцае ўраджайнага лета. Ня вымерзьлі шкоднікі, не набрыняе вільгацьцю глеба.
Прырода, падманутая працяглым пацяпленьнем, абуджаецца ад зімовага сну. Жывёльны і расьлінны сьвет прыстасоўваецца да новых кліматычных рэалій. У расьлінах аднаўляюцца працэсы росту і пачынаецца веснавое адрастаньне, на дрэвах і кустарніках зьяўляюцца пупышкі. Спэцыялісты аднаго з айчынных сельскагаспадарчых НДІ маюць некалькі варыянтаў разьвіцьця сытуацыі. Першы прадугледжвае рэзкае пахаладаньне, якое можа прывесьці да вымярзаньня сельгаскультур. Другі — выпадзеньне вялікага слою сьнегу на неастылую зямлю, што справакуе разьвіцьцё захворваньняў расьлін сьнежнымі цьвілямі і каранёвымі гнілямі, а таксама выправаньне. У такім выпадку не дапаможа нават апрацоўка насеньня перад севам спэцыяльнымі хімічнымі прэпаратамі. Трэці варыянт найбольш жаданы: адбываецца паступовае пахаладаньне, падчас якога расьліны праходзяць неабходны працэс загартоўкі, затым адбываецца выпадзеньне сьнегу.
Поўны варыянт артукулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"
Каментары