Архіў

Наш беларускі Вэрдзі і квота 75%

На пытаньні Сяргея Будкіна адказвае Павал Бараноўскі, які да 1 студзеня працаваў праграмным дырэктарам радыё «Юністар».

«НН»: Павал, мы перажываем часы ператварэньня беларускага этнасу ў сучасную беларускую нацыю. Эпоха стварэньня сучаснай італьянскай нацыі дала Вэрдзі, нямецкай — Бэтховэна, украінскай — «Воплі Відаплясава» і «Акіян Эльзы». Вы ўжо больш за 10 год працуеце ў музычным бізнэсе. Наш беларускі Вэрдзі ўжо зьявіўся?

Павал Бараноўскі: Калі ён ужо ёсьць — мала хто ведае пра яго існаваньне. Не разьвіты інструмэнты данясеньня таленту да масаў. Напрыклад, у Смалявічах жыве таленавіты мэлядыст, які ўвасабляе свае ідэі на ўзроўні самадзейнасьці. Ён запісвае дыск і дасылае яго на FM-станцыі, але посьпеху ня будзе. Бо прадукт не вытрымлівае крытыкі — зьвя¬дзеньне, мастэрынг, узровень запісу не дазваляюць паспрыяць такому музыканту. Я намаляваў тыповую для Беларусі карціну.

«НН» Якім жа чынам мусіць дзейнічаць наш Вэрдзі, каб яго пачулі і ацанілі масы?

ПБ: Найперш неабходны прадусар, што пакуль для нашага музычнага рынку вялікая рэдкасьць. Роля прадусара такая: ён просіць таленавітага музыку напісаць некалькі добрых песень, пры гэтым ён знаходзіць паралельна таленавітага чалавека, які можа гэтыя песьні на належным узроўні выканаць, потым ён знаходзіць таленавітага аранжыроўшчыка і прафэсійных музыкаў, каб потым аддаць ня менш таленавітаму саўндпрадусару. Толькі пасьля ўсяго пералічанага можа нарадзіцца рэч, якая будзе ўспрымацца публікай. Праблема айчыннага шоў-бізнэсу палягае ў тым, што ўкладаць грошы ў музычныя таленты — нерэнтабэльна. Ганарары нашых музыкаў вагаюцца ў раёне 200 даляраў, а калі ты маеш «цэньнік» у 1000 даляраў, то ты лічышся тут супэркрутым. У Расеі на раскрутку праекту аддаецца 300—500 тыс. даляраў, якія могуць і не вярнуцца, але ў тамтэйшай схеме відаць, якім чынам гэтыя грошы абарочваюцца. Мусіць існаваць пэўная інфраструктура. У нас яна яшчэ ня склалася.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Іншае меркаваньне

«Беларуская музычная альтэрнатыва» сабрала 2000 подпісаў у падтрымку рашэньня Міністэрства інфармацыі аб увядзеньні 75%-е квоты на беларускую музыку. З удакладненьнем: 50% ад іх мусяць быць на беларускай мове.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю10

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля13

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні9

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта1

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць