Архіў

Міжнародны скандал для ўнутранага карыстаньня

Павал Кржываглавы быў у пасольстве «гаспадаром». Па-чэску гэта значыць офіс-мэнэджэрам. Тэрмін ягонага перабываньня ў Менску скончыўся паўгоду таму, але ягоную місію працягнулі яшчэ на год.У мінулую сераду чэскага дыплямата затрымалі ў адной з кавярняў, нібы за расьпіцьцём гарачыцельных напояў зь менскім школьнікам. У пятніцу БТ, а за ім і іншыя каналы паказалі сюжэт, у якім пан Кржываглавы п’е піва і цалуецца з зусім маладымі людзьмі. Дыплямата абвесьцілі пэрсонай нон грата і выдварылі з краіны. Ён выехаў празь Берасьце на ўласнай машыне ў накірунку Чэхіі.

Усе тры чэскія агульнадзяржаўныя каналы — грамадзкая Чэская тэлевізія і прыватныя «Nova» ды «Prima» — адразу зацікавіліся рэпартажам і прапанавалі БТ набыць яго. Атрымала рэпартаж жаўтаватая «Nova» — і была расчараваная: схаваная камэра, адказы невядомых асобаў на допыце былі блытаныя й неканкрэтныя.

Абурыла чэхаў тое, што БТ не закрывае твараў непаўналетніх хлопцаў, якіх само ж называе «ахвярамі дыплямата-распусьніка». У Чэхіі гэтак ня робіцца.

Чэская прэса падкрэсьлівае, што ў цывілізаваным сьвеце падобныя канфлікты вырашаюцца па дыпляматычных каналах, без прапагандысцкіх рэпартажаў у тэлевізіі. Паскуднікі трапляюцца ва ўсіх краінах, іх нідзе ня церпяць. Справу Кржываглавага будзе расьсьледаваць і чэская паліцыя.

У чэхаў ёсьць пэўная алергія на падобную тэлепрапаганду. У 1970 —1980-я гады за камуністамі «фільмы» такога кшталту круціла тэлевізія — каб паказаць у найгоршым сьвятле апанэнтаў рэжыму.

Таму, акрамя нездаровай цікавасьці да пікантных падрабязнасьцяў у адных, абурэньня ў другіх і сьмеху ў трэціх, «кіно» дало падставу чэскаму МЗС сьцьвярджаць, што «інфармацыя, якую беларускае замежнапалітычнае ведамства прыводзіць як довад дэпартацыі, ня вартая даверу».

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Прага

Каментары

Цяпер чытаюць

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў15

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

Трамп і Рутэ сфармулявалі пагадненне па Грэнландыі3

Беларускі дыджэй зрабіў хітом дыскатэк «Калыханку»3

Трамп заявіў, што да Ірана накіроўваюцца амерыканскія вайсковыя караблі4

Гістарычны пералом. Вецер і сонца сталі галоўнымі крыніцамі электраэнергіі ў Еўрасаюзе19

Сэкс, смерць і здрада. У КНДР знялі прапагандысцкі фільм галівудскага ўзору4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў15

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць