Архіў

Якія адкрыцьці чакаюцца

Брытанская газэта «Гардыян» апублікавала сьпіс навуковых адкрыцьцяў, што могуць быць зьдзейсьнены цягам гэтага году. На першым месцы стаіць кланаваньне чалавека. Вечны рухавік, жаночы аргазм і часьцінкі Хігса застануцца таямніцамі.

Кланаваньне чалавека

Летась паўднёвакарэйскія вучоныя сталі першымі, каму ўдалося кланаваць чалавечы эмбрыён, каб атрымаць яго ствалавыя клеткі, а ў амэрыканскім Пітсбургу атрымалі клоны эмбрыёна макакі-рэзуса.

Нават пры такім досьведзе спэцыяліст па ствалавых клетках зь лёнданскага Кінгс-каледжу доктар Стывэн Мінгер надзвычай асьцярожна гаворыць пра тэрміны кланаваньня: «Гэта будзе вельмі цяжка». Хоць у Пітсбургу ажыцьцёўлена пасьпяховае кланаваньне прыматаў, усе спробы імплянтацыі праваліліся.

Тым ня менш, адзначае «Гардыян», да канца году можна чакаць праўдзівых і навукова верагодных паведамленьняў пра кланаваньне чалавека, а не такіх, якія ўжо паступалі ад навукоўцаў з сумнеўнай рэпутацыяй накшталт доктара Панаса Заваса ці сэкты рафаэлітаў і кампаніі «Кланэйд».

Таямніцы Тытану

На другім месцы стаіць дасьледаваньне паверхні спадарожніка Сатурну — Тытану. У пятніцу, 14 студзеня, на яго апусьціўся касьмічны зонд «Х’югенз», які ў ноч на 25 сьнежня аддзяліўся ад касьмічнага апарата «Касіні», што знахо¬дзіцца на арбіце Сатурну.

На Тытане ўвесь час ідуць рэакцыі сынтэзу арганічных злучэньняў у азёрах ці нават акіянах вадкага этану, мэтану і азоту. Гэтыя хімічныя працэсы могуць даць уяўленьне аб тым, як зарадзілася жыцьцё на нашай плянэце.

Зьнішчальнік камэт

Яшчэ адно важнае адкрыцьцё, зьвязанае з касьмічнымі дасьледаваньнямі, чакаецца 4 ліпеня, калі касьмічны зонд ажыцьцявіць сутыкненьне з камэтай «Тэмпэль-1», у выніку якога ўтворыцца кратэр глыбінёй з 14-павярховы дом і шырынёй са стадыён. Усё гэта бу¬дзе здымаць бартавая камэра. Калі ў выніку гэтай апэрацыі будуць выяўлены складаныя малекулы, а ня простыя, як чакаецца, то ў 2005 годзе гісторыю Зямлі хутка перапішуць.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

АП

Каментары

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная са Швецыі: Следчы думаў, што бабулю расколе адразу, а бабуля як уперлася!1

У Курскай вобласці загінулі чатыры расійскія афіцэры — на іх напала «Баба-Яга»1

MALDZIS выкупіў старадаўні архіў парафіі з Гарадзеншчыны3

У Барысаве распрацавалі пажарны танк для самых складаных узгаранняў ФОТЫ

КДБ абвесціў затрыманых кнігавыдаўцоў Яўдаху, Багдановіча і Коласа ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання13

Трамп незадаволены абраннем Маджтабы Хаменеі1

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею12

У Германіі ўпаў метэарыт, асколкі прабілі дахі дамоў3

Журналіст Павел Дабравольскі асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць