Архіў

Навіны сьцісла

Шэсьць год без Карпенкі

6 красавіка 1999 г. ня стала палітыка Генадзя Карпенкі. Акалічнасьці яго сьмерці да канца ня высьветлены, удава й дзеці мусілі перабрацца ў Нямеччыну. Увечары ў сераду на Кастрычніцкай плошчы Менску прайшоў «Ланцуг неабыякавых людзей» у памяць пра Генадзя Карпенку. Сабралася каля 50 чалавек. Амон выцясьніў іх да Нямігі. Затрымалі Ірыну Багдановіч, якая ўзяла адказнасьць за акцыю на сябе.

Працэс

У сераду ў судзе Першамайскага раёну сталіцы пачаўся працэс над бізнэсоўцам Андрэем Клімавым. Палітыка абвінавачваюць у паклёпе (ч. 2 арт. 367 КК) і зьнявазе прэзыдэнта (ч. 1 арт. 368 КК) за выказваньні, што ўтрымліваюцца ў ягоных кнігах і улётках. Клімаў вінаватым сябе ня лічыць. Працэс праходзіць за зачыненымі дзьвярыма.

Прапановы Рады інтэлігенцыі

Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі прапанавалі ўсім патэнцыйным прэтэндэнтам на ролю адзінага кандыдата правесьці супольную сустрэчу — каб дасягнуць згоды ў гэтым працэсе. Паводле Рады беларускай інтэлігенцыі, якая прапанавала ў прэзыдэнты Ўладзімера Коласа, асоба «адзінага» мае быць прымальная для «ўсіх слаёў грамадзтва». Пісьменьнік Генадзь Бураўкін прапанаваў вызначыць кандыдата ў часе «агульнанароднай акцыі» кшталту збору подпісаў за правядзеньне рэфэрэндуму аб зьмяненьні заканадаўства ці збору подпісаў за зьмяншэньне камунальных плацяжоў.

Насельніцтва багацее

Аб’ём прададзеных насельніцтву залатых мерных зьліткаў у першым квартале склаў 77,8 кг (4259 шт.), што на 74,4% больш за леташні пэрыяд. Найбольшым попытам карыстаюцца пяціграмовыя зьліткі, іх прададзена чвэрць ад агульнай колькасьці. Потым па папулярнасьці ідуць прастакутнікі масай дзесяць і адзін грам.

Кожнае трэцяе — стратнае

Паводле Мінстату, у студзені ў Беларусі 3599 арганізацый (34%) былі стратнымі, а сума чыстага ўбытку склала 118,8 млрд руб., у тым ліку ў прамыс-ловасьці — 49,4 млрд.

Вуліца Яна Паўла

Прадстаўнікі польскае грамадзкасьці Горадні пачалі збор подпісаў за наданьне вуліцы Курчатава імя Яна Паўла ІІ. За аўторак сабрана 500 подпісаў.

Памёр найстарэйшы манарх Эўропы

6 красавіка памёр кіраўнік Манака Рэнье ІІІ. Люі Анры Максэн Бэртран Грымальдзі нарадзіўся ў 1923 г., а княскі трон заняў 56 гадоў таму, у 1949 г., узяўшы імя Рэнье. У 1956 г. князь пабраўся шлюбам з галівудзкай актрысай Грэйс Келі.

Ірацкі кампраміс

Парлямэнт Іраку ў сераду абраў прэзыдэнтам краіны знанага курдзкага палітыка, асабістага ворага экс-дыктатара Джаляля Талябані. Віцэ-прэзыдэнтамі сталі шыіт Адэль Абдул Магдзі і суніт Газі аль-Яўр. Выбары прэм’ер-міністра — у чацьвер. Прэзыдэнт у Іраку — пасада рэпрэзэнтацыйная. Выканаўчая ўлада належыць прэм’еру.

АГ, svaboda.org, afn.by

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаве 18‑гадовы хлопец спрабаваў скончыць жыццё самагубствам у жывым эфіры1

І вось пытанне: гэта нармальна, калі беларускі палітык першыя інтэрв’ю дае не беларусам, а немцам і расіяніну?89

Калеснікава распавяла, чаму яна адмовілася ад сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ8

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць