Архіў

Геній, блазан, ліхадзей

Японскія паліцыянты выпусьцілі 62-гадовага Робэрта Фішэра з турмы, дзе ён адседзеў каля году.

Экс-чэмпіён сьвету па шахматах пасьпяхова дабраўся да Ісьляндыі — краіны, альтынг якой адмыслова прагаласаваў за наданьне яму грамадзянства. Шахматы — важная частка традыцыйнай культуры нашчадкаў вікінгаў, да таго ж славуты матч 1972 г. паміж Фішэрам і Спаскім праходзіў менавіта ў Рэйк’явіку. Амэрыканцы, што настойвалі на экстрадыцыі бунтоўнага барадача, асталіся з носам. Тым ня менш, падазрэньні зь яго ня зьнятыя: занадта ўжо дэманстратыўна парушаў ён маральныя і юрыдычныя нормы, прынятыя ня толькі на яго былой радзіме.

Міжнародная мітусьня вакол Фішэра ўзьняла адвечныя пытаньні: ці сумяшчальныя геній і ліхадзейства? Ці льга ўсё дараваць чалавеку, які папулярызаваў шахматы, як ніхто іншы? Апроч таго, якую ацэнку можна даць амэрыканскім спэцслужбам, якія калісьці памясьцілі «пад каўпак» маці будучага генія? Магчыма, карані пэўных учынкаў Робэрта Дж. Фішэра тояцца якраз у траўме, перажытай у дзяцінстве, падчас макартысцкага «паляваньня на ведзьмаў»…

Як бы рэагавалі нашы людзі шахмат, калі б Фішэр пераехаў у Беларусь — самую антыамэрыканскую краіну рэгіёну? Вось некаторыя меркаваньні.

Уладзімер Літвін і Станіслаў Альховік, аматары шахмат са Слоніму:

— Па праўдзе, куды глядзела наша кіраўніцтва? Фішэру трэба было надаць беларускае грамадзянства, і ў нашым шахматным жыцьці справы пайшлі б угору! У Ісьляндыі і так замнога гросмайстраў — цэлы тузін на дзьвесьце тысяч чалавек, а ў Беларусі моцных шахматыстаў мала.

Сяргей Карчыцкі, чэмпіён краіны па сёгі:

— Думаю, што Ісьляндыя мела рацыю, запрасіўшы Фішэра да сябе. Што да яго пераезду ў Беларусь — гэта было б цікава…

Уладзімер Гінзбург, выканаўчы дырэктар Беларускай фэдэрацыі шахмат:

— Фішэр — таленавіты, але, падобна, хворы чалавек. Такому трэба забясьпечыць нармальныя ўмовы для жыцьця. Ну няхай бы ён жыў у Менску, выступаў на першай дошцы за наш клюб «Вясьнянка»…

Тацяна Бондар, майстарка ФІДЭ, віцэ-чэмпіёнка Беларусі:

— Думаю, ён сам бы да нас не прыехаў.

Бальшыня апытаных, як і чакалася, пагадзіліся б на іміграцыю Фішэра ў Беларусь. Варыянт не выглядае абсурдным: чым шахматыст горшы ад хакейнага трэнэра Глена Хэнлана? Дый за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці ў сучаснай Беларусі амаль не перасьледуюць. Кажуць, швайцарскі гісторык-рэвізіяніст Юрген Граф, асуджаны ў сваёй краіне, знайшоў сабе прытулак у Менску.

Каментары

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць22

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

Украінскія беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у Екацярынбургу7

Слава Камісаранка расказаў, як жыве, калі застаўся без расійскага грамадзянства18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць22

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць