Паводле звестак рассакрэчаных дакументаў разведкі ЗША, былы чылійскі дыктатар Аўгуста Піначэт у 1988 г. хацеў утрымаць уладу пасля таго, як прайграў на рэферэндуме.
Як вынікае з дакументаў, генерал Піначэт шукаў падтрымкі сярод сваіх бліжэйшых саюзнікаў вайскоўцаў, каб ануляваць вынікі рэферэндуму.
Аднак яны адмовіліся, і Піначэту прыйшлося прызнаць паразу.
Праз год жыхары Чылі абралі новы ўрад, а ў 1990 г. Піначэт быў адхілены ад улады.
Рэферэндум пры падтрымцы ЗША
Паводле звестак дакументаў з Архіва нацыянальнай бяспекі, генерал збіраўся зрабіць «усё, што неабходна», каб утрымаць уладу. «Што б ні здарылася, я не сыходжу», — казаў Піначэт дарадцам.
Генерал быў у шаленстве пасля таго, як пацвердзіліся вынікі рэферэндуму 5 кастрычніка, і спрабаваў пераканаць ваенных змяніць вынікі рэферэндуму.
Паводле крыніцы, цытаванай у дакуменце Пентагона, камандуючы
Калі Піначэт звярнуўся з такой просьбай да іншых генералаў, яны таксама адмовілі яму ў падтрымцы, і дыктатару прыйшлося змірыцца з тым, што ўлада сыходзіцьз-пад яго кантролю.
Дакументы сведчаць пра тое, што ўлады ЗША падтрымлівалі кампанію супраць генерала, нягледзячы на тое, што першапачаткова падтрымлівалі ваенны пераварот, у выніку якога ў 1973 годзе быў зрынуты сацыялістычны ўрад Сальвадора Альендэ.
У 1988 годзе ў Чылі прагаласавалі супраць ваеннай дыктатуры, а ў 1990 г. першы дэмакратычна абраны прэзідэнтам пасля праўлення Піначэта стаў Патрысіа Эйлвін.
Паводле афіцыйных дадзеных, за гады дыктатуры былі забітыя больш за 3 тыс. чал.
Аўгуста Піначэт памёр у 2006 г. Яму былі прад’яўленыя абвінавачванні ў карупцыі і шматлікіх парушэннях правоў чалавека.
Каментары