Свет66

Гуцэрыеў хацеў здаць Лукашэнку і Пуціна амерыканцам. У абмен на зняцце санкцый

Даўні сябар Лукашэнкі расійскі мільярдэр Міхаіл Гуцэрыеў вёў таемныя перамовы з амерыканскім ФБР і чэшскімі спецслужбамі і прапаноўваў ім сакрэты Лукашэнкі і Пуціна ў абмен на зняцце з сябе заходніх санкцый, даведаліся чэшскія СМІ. Дапамагаў у гэтым Гуцэрыеву супрацоўнік элітнага чэшскага падраздзялення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, ураджэнец Грузіі.

Аляксандр Лукашэнка і Міхаіл Гуцэрыеў

Чэшскія выданні Denik N і Respekt са спасылкай на закрытыя дакументы чэшскай паліцыі і спецслужб высветлілі, што расійскі мільярдэр Міхаіл Гуцэрыеў у 2022 годзе спрабаваў прадаць сакрэты Лукашэнкі і Пуціна Федэральнаму бюро расследаванняў (ФБР) ЗША ў абмен на зняцце заходніх санкцый з сябе і свайго бізнэсу.

Пасярэднікам у таемных перамовах выступалі чэшскія спецслужбы і двайны агент з Грузіі, які ўладкаваўся ў Нацыянальны цэнтр па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю ў Празе (NCOZ) і цяпер знаходзіцца пад следствам.

Як паведамляюць чэшскія выданні, спецслужбіст з Грузіі (называюцца толькі ягоныя ініцыялы — Л. Г.) дапамог Гуцэрыеву двойчы сустрэцца з прадстаўнікамі ФБР пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну. Мільярдэр прапаноўваў амерыканцам інфармацыю аб планах Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі і прасіў у адказ зняць з яго заходнія санкцыі. Здзелка ў выніку не адбылася і санкцыі з мільярдэра так і не знялі.

Расійскі алігарх Міхаіл Гуцэрыеў 21 чэрвеня 2021 года трапіў пад санкцыі ЕС супраць Беларусі, уведзеныя ў тым ліку ў сувязі з вымушанай пасадкай рэйсу Ryanair у Мінску, на якім ляцеў Раман Пратасевіч. Рада ЕС патлумачыла ўвядзенне санкцый супраць расійскага бізнэсмена тым, што ён даўні сябар Лукашэнкі і дзякуючы гэтаму мае ўплыў на палітычныя эліты Беларусі.

Каментары6

  • ))
    03.10.2024
    А может уже и сдал, а написали хотел...)))
  • дна нет
    03.10.2024
    Пауки в банке..
  • Нейкі сюр
    03.10.2024
    Вось і зрабілася вядомым імя таго гаротнага беларусіка, які церпіць жэстачайшае недаяданіе праз заходне-ціханоўскія санкцыі. Але нічога, цяпер за вырашэнне яго праблем узяўся Пазняк, які заўжды ўсё даводзіць да пераможнага канца.

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць