Аварыя здарылася сёння ўвечары на скрыжаванні вуліц Братоў Райт і Мікалая Камава, піша «Анлайнер».
«Скрыжаванне вельмі небяспечнае. Тут ужо неаднаразова здараліся аварыі, а цяпер з удзелам пешахода», — расказаў чытач выдання Антон.
У мясцовых чатах кажуць, што ад сутыкнення з аўтамабілем пацярпелі хлопец і дзяўчына. Хлопец хутка падняўся на ногі (і гэта пацвярджаецца відэа), а дзяўчына ўстаць не змагла.
На месца ДТЗ аператыўна прыехала хуткая. Іншых падрабязнасцяў пра стан пацярпелых пакуль няма.
Каментары
То что парень вскочил - ни о чем не говорит, думаю оба не жильцы :(
Водиле - уголовка и зона однозначно, если не прикорытник.